20 – 27 чэрвеня 2015 г. загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Трус Мікалай Валянцінавіч прыняў удзел у міжнародным культурна-адукацыйным і выставачным праекце “Славацкімі шляхамі Янкі Купалы”, прысвечаным 80-годдзю візіту ў Славакію першага народнага паэта Беларусі ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў і журналістаў. Мэта акцыі – знаёмства з адным з найбольш значных эпізодаў у станаўленні беларуска-славацкіх культурных сувязей, узаемная прэзентацыя сучасных беларускай і славацкай культур і літаратур.
З беларускага боку ў праекце ўдзельнічалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Другі агульнанацыянальны канал (АНТ), Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “СБ Беларусь сегодня”, “Культура”.
Славацкі бок прадстаўлялі Саюз славацкіх пісьменнікаў, газета “Literárny týzdenník”, Літаратурны і музычны музей Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі ў Банскай Быстрыцы, Літаратурны фонд Славацкай Рэспублікі.
Праект адбыўся пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы, Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Мар’яна Мурына.
Удзел дацэнта М.В. Труса ў беспрэцэдэнтным міжнародным праекце быў асабліва важным як аўтара манаграфіі “Янка Купала ў Славакіі” і намесніка старшыні Таварыства дружбы “Беларусь – Славакія”.У ходзе рэалізацыі праекта адбыліся сустрэчы з адміністрацыяй гарадоў, у якіх пабываў Янка Купала, навуковай і творчай інтэлігенцыяй Славакіі.
Беларуская дэлегацыя на плошчы Гвездаслава ў Браціславе.
Загадчык кафедры беларускай філалогіі У адным з залаў Прымацыяльнага палаца Браціславы,
Мікалай Трус і віцэ-мэр Браціславы у якім у 1935 г. віталі дэлегацыю савецкіх
Івета Пшэлкава. журналістаў і пісьменнікаў.
У Саюзе славацкіх пісьменнікаў разам з Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
Уладзімірам Серпікавым (крайні справа).
Уладзімірам Серпікавым (крайні справа).
На прыёме ў мэра г. Святы Юр Шымана Габуры.
На прыёме ў мэра г. Модра Юрая Петракавіча.
На прыёме ў мэра г. Пешцяны Мілаша Тамайкі.
На прыёме ў мэра г. Высокія Татры Яна Мокаша.
Опубликовано: 01.07.2015