Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Прызнанне славацкай навуковай думкай

Манаграфія загадчыка кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнта М.В. Труса “Янка Купала ў Славакіі” (2012) ужо атрымала станоўчыя  водгукі ў беларускіх навуковых выданнях. Ухвальны розгалас пашырыўся на ўсю масмедыйную прастору Беларусі, а таксама замежжа (перыядычны друк, радыё, тэлебачанне, інтэрнэт).

Напрыканцы 2014 г. у адным з самых прэстыжных навуковых выданняў Славацкай Рэспублікі – “Slavica Slovaca” – была апублікавана рэцэнзія Іваны Сліўковай “Класік беларускай літаратуры Янка Купала ў Славакіі”.

Міждысцыплінарны славістычны часопіс “Slavica Slovaca” ? супольнае выданне Славацкага камітэта славістаў і Славістычнага інстытута імя Яна Станіслава Славацкай Акадэміі Навук. Гэта прызнаная навуковая платформа для абмену вопытам у нацыянальным і міжнародным славістычным кантэксце. Часопіс выходзіць 2 разы ў год, змяшчае матэрыялы на ўсіх славянскіх, а таксама англійскай, нямецкай, французскай мовах; шырока прадстаўлены ў міжнародных бібліятэчных базах: C.E.E.O.L, CEJSH, DOAJ, CSA.

Славацкая даследчыца І. Сліўкова – кваліфікаваны славіст і беларусіст – вельмі дэталёва, па раздзелах разгледзела беларускую манаграфію М. Труса, пачынаючы ад уступнага слова, зробленага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыянам Сэрваткам. У высновах рэцэнзіі адзначаецца: “Манаграфія “Янка Купала ў Славакіі” – гэта каштоўная крыніца інфармацыі пра славацка-беларускія адносіны”; “Бібліяграфічны спіс публікацый М. Труса па тэме славацка-беларускіх адносін (35 найменняў) сведчыць пра кампетэнтнасць аўтара выказвацца па гэтай тэме і  ўзмацняць крохкі шкілет славацка-беларускіх культурных кантактаў”.

 

 

Дацэнт Мікалай Трус і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыян Сэрватка ў час прэзентацыі манаграфіі “Янка Купала ў Славакіі”. Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, 31.07.2012 г.






Опубликовано: 13.01.2015
Больше по рубрике
Мы сведкі 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12.10.2022
Знакомимся с природой Беларуси
21.06.2022
Встреча с прекрасным
21.01.2022
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021