Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Пераможцам – Ура!

12 лютага (нядзеля) замежныя навучэнцы БДТУ поруч з тысячамі беларускіх балельшчыкаў падтрымлівалі беларускіх тэнісістак у змаганні за перамогу.

Матч самага прэстыжнага каманднага турніра БЕЛАРУСЬ – НІДЭРЛАНДЫ адбыўся на “Чыжоўка-Арэне”, якая выглядала надзвычай святочна і ўрачыста. Беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка ўпэўнена перамаглі знакамітых нідэрландскіх саперніц і прынеслі перамогу беларускай камандзе.

На міжнародным чэмпіянаце можна было ўбачыць беларускіх студэнтаў, супрацоўнікаў і некалькі чалавек з адміністрацыі БДТУ. Прысутнічаў на чэмпіянаце і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Усе актыўна падтрымлівалі беларускіх тэнісістак, асаблівай эмацыянальнасцю вызначаліся бангладэшскія студэнты. Усім навакольным вельмі спадабалася, што замежнікі так шчыра перажывалі за перамогу Беларусі.

Атмасфера свята, радасці, урачыстасці, перамогі, бадзёрасці і аптымізму аб’яднала ўсіх прысутных, стварыла цудоўны настрой, умацавала гонар за Беларусь.








Матэрыял падрыхтавала Савіцкая Н.Я. (кафедра беларускай філалогіі)





Опубликовано: 14.02.2017
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025