24 красавіка 2025 года у межах 76-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў БДТУ прайшло пасяджэнне падсекцыі «Слова ў мове і маўленні» (старшыня – дацэнт кафедры беларускай філалогіі А. А. Кірдун).
Даклады студэнтак 1 курса 6 групы факультэта ХТіТ Рэйн Ульяны, Буян Святланы, Пінчук Ксеніі былі прысвечаны асаблівасцям тэрмінаўжывання ў галіне неарганічнай хіміі. Студэнтка той жа групы Гурыц Стафанія расказала аб адметнасцях рускага маўлення беларусаў. Клязовіч Кацярына прадставіла класіфікацыю назваў вуліц яе роднага горада Салігорска. Асаблівую цікавасць выклікалі даклады замежных студэнтаў Хамідзі Санджара (ІІІ ЛІД-6), які асвятліў асаблівасці службовага этыкету Таджыкістана, і Міны Марэзлу (ІІІ ФІТ-7), якая звярнула ўвагу на практыку вымаўлення на рускай мове запазычаных тэрмінаў-сімвалаў і звязаныя з гэтым праблемы ўспрыняцця замежнымі слухачамі. Кожнае паведамленне суправаджалася абмеркаваннем у аўдыторыі, студэнты актыўна задавалі пытанні выступоўцам.





