Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Навуковы дэбют

У межах 74-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў БДТУ былі праведзены паседжанні, арганізаваныя кафедрай беларускай філалогіі.

20 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне падсекцыі «Мова і камунікацыя» (старшыня – кандыдат філалагічных навук А. А. Кірдун). У дакладах Курдун Ганны (ІІ ПіМ-4), Скерсь Анастасіі (ІІ ПіМ-4) прадстаўлены вынікі даследаванняў, выкананых на матэрыяле рускамоўных тэкстаў. Войтас Лізавета (І ХТіТ-7) зрабіла агляд тэрмінаграфічных крыніц па сваёй спецыяльнасці, а Януль Ганна (І ПіМ-2), Шаўцова Любоў і Саханчук Валерыя (І ПіМ-2), Копыл Аліна і Міранюк Дзіяна (І ПіМ-1) асвятлілі пытанні авалодання тэрміналагічнай лексікай абранай прафесіі. Даследаванні замежных студэнтаў Хамідзі Санджара (І ЛІД-7), Міны Марэзлу (І ФІТ-7) прысвечаны супастаўленню рускай і роднай моў. У якасці слухачоў у пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 7-й групы 1 курса факультэта ХТіТ, якія па спецыяльна распрацаванай сістэме выставілі ацэнкі дакладчыкам. Найбольшую колькасць балаў набраў Хамідзі Санджар (І ЛІД-7).

Пасяджэнне падсекцыі “Язык и культура” (старшыня ст. выкл. Гусева В.М.) адбылося 20 красавіка 2023 года на базе бібліятэкі БДТУ. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да канферэнцыі выставу рэдкіх кніг і кніг паэтаў і пісьменнікаў-юбіляраў. Кафедра беларускай філалогіі  выражае шчырую падзяку супрацоўнікам бібліятэкі і дырэктару Знайдзюк С.Б. асабіста за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі.

 

У канферэнцыі прынялі ўдзел і замежныя стухачы курсаў рускай мовы.

Чэнь Сюэфань выступіў з дакладам “Гісторыя і сучаснасць кітайскага горада Вэньчжоу”. Чжан Цзінь выступіў з дакладам “Паэтычныя мясціны Чучжоу”, дзе расказала пра апеты паэтам палац. Слухач падрыхтоўчых курсаў Дай Хаомінг (Аўстралія) зрабіў даклад “Шанхай - эканамічны цэнтр Кітая”.

       

      

   

      

 


Опубликовано: 03.05.2023
Больше по рубрике
IV Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
07.10.2014
У госці да Купалы
01.10.2014
Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»
28.07.2014
ХІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні
25.06.2014
Дзень памяці Максіма Багдановіча
25.05.2014
Навуковая канферэнцыя студэнтаў
01.05.2014
«Русский язык – язык межнационального общения»
24.04.2014
NEW YORK — MIENSK
13.04.2014
Экскурсия в Национальную библиотеку
23.03.2014
В Национальном пресс-центре
23.03.2014