Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ

Святыні нашы: Айчына, Мова

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы,  прайшлі 21 лютага ў БДТУ. Кафедра беларускай філалогіі сумесна з бібліятэкай БДТУ  арганізавала выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў і навучэнцаў з розных краін свету, а таксама беларускамоўныя кнігі айчынных і замежных аўтараў

Асаблівую зацікаўленасць наведвальнікаў выставы выклікалі ілюстрацыі да беларускіх прыказак і прымавак, казак і фразеалагізмаў, падрыхтаваныя студэнтамі 1-2 курсаў факультэтаў ПіМ, ХТіТ. Акрамя таго, на выставе былі прадэманстраваны творчыя работы, падрыхтаваныя студэнтамі для конкурсу “Спрадвечнае застаецца”, сутнасць якога заключалася ў ілюстраванні шырокавядомай цытаты Францыска Скарыны пра любоў да Радзімы.

На асобным стэндзе былi прадстаўлены вынiкi работы літаратурнага клуба “Ветліца”: літаратурна-мастацкія альманахі “AVE” (8 выпускаў) і матэрыялы апошніх гадоў адпаведнай тэматыкі. Таксама ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі матэрыялы пад рубрыкай “Вобразы мілыя роднага краю”.

Сумесна з БРСМ кафедра беларускай філалогіі правяла акцыі “Маё любімае беларускае слова” і “Гавары са мной па-беларуску”, у якіх прынялі ўдзел студэнты розных курсаў і спецыяльнасцей. Удзельнікі акцый, прадэманстраваўшы свае веды роднай мовы, атрымалі ад арганізатараў салодкія пачастункі.   

У 13.15 кіраўніком літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкай Н.Я. у чытальнай зале бібліятэкі праведзена акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Студэнты Уласенка Дзмітрый і Тарасенка Дзіяна расказалі пра гісторыю свята. Сталыя члены клуба – выкладчыкі, а таксама беларускія і замежныя студэнты – прачыталі вершы беларускіх і замежных паэтаў і ўласныя творы на беларускай, рускай, арабскай, англійскай, бенгальскай, турэцкай і іранскай (фарсі) мовах. Прагучалі песні на беларускай мове (у выкананні Жураўлёвай Алены) і на фарсі (у выкананні Сепехра).

 

  

  

 

                                          

  Кафедра беларускай філалогіі і дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў: бібліятэцы БДТУ, актывістам БРСМ, прэс-службе ўніверсітэта.

Опубликовано: 22.02.2018
Больше по рубрике
Праз мову знаёмімся з горадам
03.02.2025
В театр за хорошим настроением
24.01.2025
Прикоснуться к прекрасному
15.01.2025
Калядная казка
26.12.2024
"Народ, які любіць і помніць сваю гісторыю, здабудзе бессмяротнасць, а калі яе забудзецца - знікне назаўсёды"
24.12.2024
Знакомимся с достопримечательностями Беларуси
20.12.2024
Міжнародны валанцёрскі рух у гасцях у БДТУ
18.12.2024
Экскурсія ў Музей гісторыі медыцыны Рэспублікі Беларусь
16.12.2024
Знакомство с природой Беларуси
13.12.2024
“Я гэты край Радзімаю заву…”
10.12.2024