Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, чарговы раз прайшлі ў БДТУ. Кафедра беларускай філалогіі і бібліятэка БДТУ арганізавалі выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў, а таксама беларускамоўныя кнігі айчынных і замежных аўтараў.
                                

На выставе былі прадстаўлены работы, падрыхтаваныя студэнтамі факультэта ПіМ і ХТіТ да конкурсу ілюстрацый “Па старонках любімых твораў”: студэнты выбралі любімыя паэтычныя і празаічныя творы беларускай літаратуры і падрыхтавалі аўтарскія малюнкі.
Асаблівую зацікаўленасць наведвальнікаў выклікалі ілюстрацыі да беларускіх прыказак і прымавак, казак і фразеалагізмаў, падрыхтаваныя студэнтамі 1-2 курсаў факультэтаў ПіМ, ХТіТ.

                                        

Увагу наведвальнікаў прыцягнулі матэрыялы пад рубрыкай “Зямля пад белымі крыламі” – творчыя работы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча (партрэты пісьменніка, ілюстрацыі да вершаваных і празаічных тэкстаў гэтага аўтара і інш.).  

Акрамя таго, на выставе былі прадэманстраваны новыя творчыя работы, падрыхтаваныя студэнтамі для конкурсу “Адвечнае застаецца”, сутнасць якога заключалася ў ілюстраванні шырокавядомай цытаты Францыска Скарыны пра любоў да Радзімы.
                                                   

Да Міжнароднага дня роднай мовы студэнты І курса факультэтаў ІЭФ і ТАР падрыхтавалі рукапісы тэрміналагічных слоўнікаў па сваіх спецыяльнасцях, тым самым далучыліся да вырашэння праблем нацыянальнай тэхнічнай тэрміналогіі.
        

Не абыйшлося ў Дзень роднай мовы і без творчых падарункаў. Студэнты факультэта ПіМ парадавалі наведвальнікаў беларускамоўнымі песнямі і вершамі.
                           

Кафедра беларускай філалогіі і дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.

      


Опубликовано: 21.02.2020
Больше по рубрике
Знакомимся с историей, природой Беларуси
24.04.2025
Пасяджэнні падсекцыі “Беларуская філалогія” 76-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ
24.04.2025
Беларусь – перекрёсток культур
22.04.2025
Студэнты ПіМ прымаюць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі ля БДТУ
08.04.2025
Далёкія і блізкія
03.03.2025
Святочныя заняткі да Міжнароднага дня роднай мовы
21.02.2025
Конкурс малюнкаў да Дня роднай мовы
21.02.2025
Тыдзень роднай мовы ў БДТУ
21.02.2025
Тыдзень роднай мовы ў БДТУ
14.02.2025
Удзел супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) у 89-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі БДТУ
06.02.2025