Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Міжнародны дзень роднай мовы-2024 у БДТУ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова урду замест мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай і адстойвалі права навучацца на роднай мове, былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта 21 лютага. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.

У 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету сёння  знаходзіцца пад пагрозай знікнення. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, садзейнічае абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету, заахвочвае захаванне моўнай разнастайнасці, існаванне шматмоўнай адукацыі.

  

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, на перыяд з 20 па 23 лютага 2024 года кафедрай беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) запланаваны шэраг мерапрыемстваў: святочныя заняткі, конкурсы чытальнікаў вершаў, акцыя “Чытаем разам па-беларуску”, дыктоўкі па беларускай мове “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, конкурс ілюстрацый “Маё любімае беларускае слова”.

Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай філалогіі Русак В.У. 20 лютага былі праведзены святочныя заняткі, на якіх студэнты факультэта ПіМ выступілі з цікавымі паведамленнямі пра сучасны стан і статус розных моў свету, арганізавалі віктарыны на веданне малаўжывальных беларускіх слоў, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Да мерапрыемства далучыліся замежныя навучэнцы ўніверсітэта, якія выступілі з песнямі на сваіх нацыянальных мовах, а таксама парадавалі беларускіх слухачоў песнямі, праспяванымі на беларускай мове.

  

Таксама на факультэце ПіМ была праведзена акцыя “Чытаем разам па-беларуску”. Студэнты спецыяльнасці “Выдавецкая справа” запісалі відэаролік, у якім прадэманстравалі выразнае чытанне верша П. Панчанкі “Родная мова” (ролік размясцілі ў сацыяльных сетках універсітэта).


Опубликовано: 21.02.2024
Больше по рубрике
Слушатели из Мьянмы знакомятся с Минском
26.01.2023
Абарона праектаў “Гэта мая прафесія”
21.10.2022
Мы сведкі 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12.10.2022
Знакомимся с природой Беларуси
21.06.2022
Встреча с прекрасным
21.01.2022
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021