Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Музейныя заняткі ў вывучэнні рускай мовы

3 чэрвеня 2024 года для слухачоў, што вывучаюць рускую мову ў БДТУ, старшымі выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай і В.М. Гусевай былі арганізаваныя заняткі і экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Замежныя навучэнцы былі ўражаны найбуйнейшай ў Рэспубліцы Беларусь калекцыяй замежнага і беларускага мастацтва,  даведаўшыся, што яна ўтрымлівае больш за 30 тысяч адзінак.  Наведвальнікі змаглі ўбачыць  творы беларускага, рускага, заходнееўрапейскага і ўсходняга мастацтва.

Такая форма заняткаў праз уласнае знаёмства з шэдэўрамі выяўленчага мастацтва дазволіла не толькі апынуцца  ў новай маўленчай сітуацыі, але і атрымаць эстэтычнае задавальненне.

    

  


Опубликовано: 03.06.2024
Больше по рубрике
Знаёмства з праектам “Анры Маціс. Погляд”
17.05.2021
Урок мужества
12.05.2021
"Першы крок у навуку"
29.04.2021
Навуковы дэбют
21.04.2021
Экскурсия по Минску
12.04.2021
Посещение Национального художественного музея Республики Беларусь
12.04.2021
Изучаем историю Беларуси
06.04.2021
Поход в Национальный художественный музей
01.04.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
31.03.2021
Знакомимся с достопримечательностями Беларуси
30.03.2021