Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Конкурс “Памяць сэрца”, да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У адпаведнасці з планам навукова-тэхнічных мерапрыемстваў ва ўніверсітэце ў маі 2024 года быў праведзены конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках “Памяць сэрца”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На секцыю “Беларуская мова/руская мова і літаратура” паступілі дзясяткі творчых работ, падрыхтаваных студэнтамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ.

У многіх творчых працах студэнты звярнуліся да гісторыі ўласных сем’яў, расказалі пра подзвігі сваіх прадзедаў, пра тое, які ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі блізкія ім людзі.

Работы студэнтаў яскрава прадэманстравалі, што памяць пра подзвігі абаронцаў нашай Айчыны ў беларускіх сем'ях да гэтага часу жыве, беражліва захоўваецца і перадаецца ад пакалення да пакалення.

      


Опубликовано: 04.06.2024
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025