Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Конкурс літаратурнай творчасці “Залатое пяро “Белай Русі” - 2026”

У красавіку 2026 года кафедрай беларускай філалогіі БДТУ (факультэт ПіМ) па распараджэнні кіраўніцтва Ленінскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” быў арганізаваны ўдзел студэнтаў у штогадовым рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці “Залатое пяро “Белай Русі”. Конкурс праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пад агульнай тэмай “Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары” і быў прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі студэнты розных факультэтаў падрыхтавалі некалькі дзясяткаў работ, 12 з якіх былі адабраны аўтарытэтным журы для ўдзелу ў раённым этапе.

26 мая ў актавай зале стадыёна “Дынама” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу. Прыемнай навіной стала тое, што сярод пераможцаў аказалася трое прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта: пачэснае ІІІ месца заняла Коршунава Юлія (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Гуліцкая Таццяна Пятроўна), ІІ месца прысуджана Паўлоўскай Эліне (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Гусева Вольга Мікалаеўна), дыплом за І месца атрымала Мельнік Марыя (кіраўнік – загадчык кафедры беларускай філалогіі Русак Вольга Уладзіміраўна).  

Шчыра віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем Мельнік Марыі перамогі ў наступным конкурсным этапе.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання гасцей запрасілі на экскурсію па стадыёне «Дынама», падчас якой госці наведалі памяшканні футбольнага клуба «Дынама», атрымалі рэдкую магчымасць басанож пабегаць па цудоўным зялёным газоне, а таксама ўбачыць скаладром.

Кафедра беларускай філалогіі выказвае словы падзякі ўсім удзельнікам за праяўленую актыўнасць.


Опубликовано: 26.05.2026
Больше по рубрике
Пасяджэнні падсекцыі “Беларуская філалогія” 77-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ
04.05.2026
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025