XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш працуе з 17 да 22 сакавіка 2026 года.


Традыцыйна студэнты спецыяльнасці “Выдавецкая справа” наведваюць галоўную кніжную падзею года, паколькі гэта не проста цікава, але і карысна з прафесійнага пункту гледжання, бо дазваляе пазнаёміцца з тэндэнцыямі кнігадрукавання, навінкамі выдавецтваў. Не стаў выключэннем і гэты год. Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі Русак В.У., Гусева В. М., Гуліцкая Т. П. (факультэт ПіМ) і студэнты першага і трэцяга курсаў наведалі выставачны комплекс “БелЭкспа” і пазнаёміліся як з новымі беларускімі выданнямі, так і з прадукцыяй выдавецтваў Расіі, Узбекістана, В’етнама, Казахстана, Малдовы, ААЭ і інш.









Опубликовано: 18.03.2026