Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Экскурсiя на выставу «Беларусь i Біблія»
     16.10.2018 студэнты 5 групы 2 курса факультета ПіМ наведалі міжнародную выставу «Беларусь і Біблія».

     Пазнавальнае падарожжа пачалося з дэманстрацыі арыгіналаў і якасных копій скруткаў з Мёртвага мора, якім больш за 2 тыс. гадоў, і біблейскіх рукапісных тэкстаў на старажытных мовах: грэчаскай, лацінскай, копцкай, самарыцянскай, армянскай, індыйскай, кітайскай і інш. Вялікае ўражанне на будучых выдаўцоў аказала тое, у якім стане захаваліся шматлікія экспанаты: некаторым з іх больш за 5 тыс. гадоў, але пры гэтым усе надпісы можна лёгка разглядзець. Экскурсавод займальна распавядаў пра фрагменты Новага Запавету (2–3 стст. н. э.), сярэднявечныя манускрыпты, шумерскія клінапісныя рукапісы. Цяжка было не заўважыць Тору з Індыі, Пяцікніжжа Майсеева — масіўную скрыню з каронай, акаванаю срэбрам, у якой знаходзіцца старадаўні скрутак. Таксама былі прадстаўлены цікавыя экспанаты, напісаныя на папірусе прыблізна 2 тыс. гадоў таму, якія былі знойдзены на старажытных муміях ў Егіпце! Іх выкарыстоўвалі ў стварэнні саркафага для мумій.

     У наступнай частцы экскурсіі студэнты ўбачылі першадрукі многіх народаў і краін, у прыватнасці Біблію Гутэнберга, кнігі Марціна Лютэра, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы, старажытныя беларускія біблейскія рукапісы і старадрукі, Брэсцкую (або Радзівілаўскую) Біблію. Увагу прыцягнулі выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў, а таксама выданні Пятра Мсціслаўца 1575 г.

     Апошні экспанат, прадэманстраваны экскурсантам, — нана-Біблія. Гэта паменшаная ў мільёны разоў Біблія. Яе можна чытаць, але толькі пад спецыяльным нана-мікраскопам. У маленькім папяровым квадраціку захаваны ўвесь тэкст Новага Запавету. І, вядома, самым цікавым для будучых спецыялістаў выдавецкай дзейнасці аказалася тое, што на выставе працаваў рэканструяваны друкарскі станок Гутэнберга XV ст., на якім кожны жадаючы мог самастойна надрукаваць ліст з Бібліі.

Тэкст падрыхтаваны Рыжанковай Аксанай
(ф-т ПіМ, 2 курс, 5 група)

     
           
                                      

                             

      

Опубликовано: 23.10.2018
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025