Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Дыялог з кодам нацыі

Каб зразумець, хто мы, карысна часам успомніць, з якіх сімвалаў і сэнсаў мы сабраны. З гэтай мэтай кафедрай беларускай філалогіі арганізаваны і праведзены на базе Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі культурна-асветніцкія заняткі «Культурны код беларусаў: якія мы?». Студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Выдавецкая справа» ўбачылі тут узоры традыцыйнага ткацтва – ручнікі, абрусы, паясы са старажытнымі геаметрычнымі і расліннымі арнаментамі, нацыянальныя строі; унікальныя іконы беларускай школы XVI-XVIII стагоддзяў, якія ўражваюць сінтэзам усходне- і заходнееўрапейскіх традыцый; драўляныя скульптуры і разьбу; прадметы культу і інтэр’еру. Для наведвальнікаў гэта была спроба прачытаць культурны код нацыі, зашыфраваны ў дрэве, тканіне і колерах, атрымаўшы не прамыя адказы, а інструменты-ключы для яго разгадкі.

 


Опубликовано: 12.12.2025
Больше по рубрике
“Ад Бога дадзена нам мова”
17.02.2017
Пераможцам – Ура!
14.02.2017
Хто куды, а мы – на кніжную выставу!
10.02.2017
Віншуем з перамогай!
10.02.2017
Удзел супрацоўнікаў БДТУ у навукова-метадычным семінары “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы”
07.02.2017
Канферэнцыя стартавала!
02.02.2017
В мире прекрасного
26.01.2017
Наука и культура рядом
24.01.2017
Удзел супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі ў рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі
23.01.2017
Как мы отдыхаем
30.12.2016