Серыю прафарыентацыйных сустрэч з педагогамі і вучнямі ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці правяла на мінулым тыдні старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкая.
17 лістапада ў ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» вучні ўстаноў адукацыі і іх педагогі, якія ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу даследчых работ, пазнаёміліся з багатай гісторыяй, сучаснымі магчымасцямі, запатрабаванымі напрамкамі падрыхтоўкі і новымі спецыяльнасцямі ў БДТУ.
У гутарцы з педагогамі было падкрэслена, што БДТУ зацікаўлены ў матываваных і таленавітых абітурыентах і адкрыты для далейшага цеснага супрацоўніцтва з установамі адукацыі.
Старшакласнікі ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска» 21 лістапада атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні: аб уступных іспытах, прахадных балах, асаблівасцях студэнцкага жыцця, магчымасцях і перспектывах працаўладкавання пасля заканчэння БДТУ.
Жывы і адкрыты дыялог такіх сустрэч, несумненна, павінен дапамагчы маладым людзям зрабіць свядома і ўпэўнена адзін з найважнейшых выбараў у жыцці - выбар прафесіі.




