Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні

Серыю прафарыентацыйных сустрэч з педагогамі і вучнямі ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці правяла на мінулым тыдні старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкая.

17 лістапада ў ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» вучні ўстаноў адукацыі і іх педагогі, якія ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу даследчых работ, пазнаёміліся з багатай гісторыяй, сучаснымі магчымасцямі,  запатрабаванымі напрамкамі падрыхтоўкі і новымі спецыяльнасцямі ў БДТУ.

У гутарцы з педагогамі было падкрэслена, што БДТУ зацікаўлены ў матываваных і таленавітых абітурыентах і адкрыты для далейшага цеснага  супрацоўніцтва з установамі адукацыі.

Старшакласнікі ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска» 21 лістапада атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні: аб уступных іспытах, прахадных балах, асаблівасцях студэнцкага жыцця, магчымасцях і перспектывах працаўладкавання пасля заканчэння БДТУ.

Жывы і адкрыты дыялог такіх сустрэч, несумненна, павінен дапамагчы маладым людзям зрабіць свядома і ўпэўнена адзін з найважнейшых выбараў у жыцці - выбар прафесіі.



Опубликовано: 24.11.2025
Больше по рубрике
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021
«Рай» в Ботаническом саду
28.05.2021
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию
27.05.2021