Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Да Года культуры і юбілею М. Багдановіча

Да Года культуры і 125-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча была прымеркавана прэзентацыя манаграфіі “Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці” (Мінск: БДТУ, 2015), арганізаваная кафедрай беларускай філалогіі ў межах 80-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі БДТУ з міжнародным удзелам.

Аўтар выдання – загадчык кафедры, дацэнт Мікалай Валянцінавіч Трус – шмат гадоў даследуе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры. На яго навуковым рахунку налічваецца каля 100 багдановічазнаўчых публікацый, якія пабачылі свет у навуковых выданнях Беларусі і замежных краін, а таксама персанальная літаратурная энцыклапедыя “Максім Багдановіч” (2011), у якой даследчык выступіў як складальнік (разам з І.У. Саламевічам), навуковы рэдактар, аўтар звыш паўсотні артыкулаў.

Манаграфія “Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці” створана ў рэчышчы актуальных фундаментальных даследаванняў і запытаў прыкладной навукі. Творчая спадчына М. Багдановіча разглядаецца ў розных аспектах і на розных узроўнях (сінхронным і дыяхронным). Шырока выкарыстоўваюцца архіўныя матэрыялы, магчымасці кантэкстуальнай падсветкі, што істотна ўзбуйняе маштабнасць бачання ўсёй беларускай літаратуры ў яе цеснай сувязі з іншанацыянальнымі культурнымі традыцыямі.

                                                      
Опубликовано: 08.02.2016
Больше по рубрике
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Золотая осень глазами иностранцев
11.10.2021
Экскурсия в Национальную библиотеку
22.09.2021
Экскурсия в зоопарк
10.09.2021
Свободное время интересно и с пользой!
21.06.2021
На встречу с природой
11.06.2021
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021
«Рай» в Ботаническом саду
28.05.2021
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию
27.05.2021