Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Паміж наступным і былым..."

7 снежня 2013 года кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Паміж наступным і былым...", прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Ініцыятыўным ядром мерапрыемства сталі студэнты 2 курса факультэта ВСіП спецыяльнасці “Выдавецкая справа”, а таксама сябры гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры “Спадчына” (кіраўнік – дацэнт Федарцова Т.М.).

Былі падрыхтаваны 15 дакладаў разнастайнай тэматыкі. Розныя аспекты філасофскай, грамадзянскай, інтымнай лірыкі А. Куляшова разгледзелі Алена Таргоўцава, Анастасія Кузьмічова, Аляксандра Урбан, Святлана Міхнюк, Лілія Рэпікава. Ваеннай лірыцы былі прысвечаны даклады Антаніны Дваракоўскай, Ліліі Казарскай, Яны Стрэльчык, Ганны Зубарык, Максіма Даналенкі, Аляксандры Шкурат, Станіслава Трухіна, Рамуальда Смагура. Грані перакладчыцкага майстэрства паэта прадставілі Кацярына Сазонава і Вадзім Каспяровіч.

У рамках канферэнцыі былі арганізаваны 2 выставы: навуковых і творчых прац студэнтаў, а таксама кніг Аркадзя Куляшова з фондаў бібліятэкі БДТУ (дырэктар бібліятэкі – Т.Р. Шайкоўская).

Арганізатары канферэнцыі – загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус і дацэнт кафедры Т.М. Федарцова.

 

   

 

   

 


Опубликовано: 06.12.2013
Больше по рубрике
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021
«Рай» в Ботаническом саду
28.05.2021
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию
27.05.2021
“(Не)Ноч у музеі”
24.05.2021
Знаёмства з праектам “Анры Маціс. Погляд”
17.05.2021
Урок мужества
12.05.2021
"Першы крок у навуку"
29.04.2021
Навуковы дэбют
21.04.2021
Экскурсия по Минску
12.04.2021
Посещение Национального художественного музея Республики Беларусь
12.04.2021