Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Абарона праектаў “Гэта мая прафесія”

Кафедрай беларускай філалогіі у рамках курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” рэалізуецца праект “Гэта мая прафесія”, які скіраваны на фарміраванне маўленчай кампетэнцыі студэнтаў.

20 кастрычніка 2022 года студэнты 1 курса лесагаспадарчага факультэта, што навучаюцца па спецыяльнасці садова-паркавае будаўніцтва, прэзентавалі на базе Негарэльскага батанічнага саду вынікі работы над сваімі праектамі. Праекты выконваліся пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай.

Вынікам работы сталі праекты: “Садова-паркавае будаўніцтва: семантыка і сімволіка”, “Гісторыя Негарэльскага батанічнага саду”, “Экалагічная сцежка “Казка Негарэльскага лесу” і “Батанічная калекцыя Беларусі”. У абароне студэнтамі быў удала спалучаны назапашаны тэарэтычны матэрыял па вывучаемых дысцыплінах з эксурсіяй па тэрыторыі дэндрарыя і партэрнай частцы батанічнага саду. Сумесная праектная дзейнасць дазволіла першакурснікам не толькі ўсвядоміць значымасці калектыўнай работы для атрымання вучэбных вынікаў, але і зрабіць першыя крокі ў прафесію.

      

      


Опубликовано: 21.10.2022
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025