Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

 

Запрашаем на выставу!!!

21 лютага, корпус 4, паверх 4, рэкрэацыя

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова урду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай і адстойвалі права навучацца на роднай мове, былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта 21 лютага. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.

У 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету сёння  знаходзіцца пад пагрозай знікнення. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, садзейнічае абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету, заахвочвае захаванне моўнай разнастайнасці, існаванне шматмоўнай адукацыі.  

 

Я ведаю:
Нядобрых моў няма,
У кожнай мілагучнасць ёсць і сіла,
Якая песняроў ускаласіла
І мудра зберагла,
Каб не скасіла
Іх не хлусня,
Ні слава,
Ні турма.

Я слаўлю мову,
Што яднання дар
Дала і акадэміку, і цеслю.
І ў думках нават я не перакрэслю
Чужую споведзь і чужую песню,
Якія зразумець мне лёс не даў.

Як самая дакладная з навук,
Нам мова праз стагоддзі захавала
Пах палыну,
І тонкі звон метала,
Арліны клёкат,
Гулкі гул абвала –
Усё, што пераліта ў кожны гук.

І правіла прыдумалі не мы,
Што там,
Дзе не шануюць роднай мовы,
Мялеюць рэкі,
Нішчацца дубровы,
Каля магілак пасвяцца каровы,
Народ там мёртвы,
А той край – нямы.
Быць у пустэльні не жадаю я.
І не хачу я мець сяброў бязмоўных,
Бо на зямлі ў нас столькі моў чароўных,
Малення поўных
І здзіўлення поўных,
Усіх пявучых
І ўсіх − галоўных.
І толькі так −
Як роўная між роўных −
Жыць можа мова родная мая.

Генадзь Бураўкін

 


Опубликовано: 20.02.2020
Больше по рубрике
Увесь свет пачынаецца з маці
14.10.2024
Навучанне і вывучэнне
10.10.2024
Участие в зарубежной научной конференции
08.10.2024
Супраца кафедры беларускай філалогіі з мовазнаўцамі НАН Беларусі
02.07.2024
Вучым і вучымся разам
19.06.2024
Конкурс “Памяць сэрца”, да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
04.06.2024
Музейныя заняткі ў вывучэнні рускай мовы
03.06.2024
Мы памятаем кошт Вялікай Перамогі
06.05.2024
Экскурсия в музей истории Великой Отечественной войны в 2024 году
03.05.2024
Диалог культур
30.04.2024