Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Шлях да навукі

Паседжанні філалагічнай падсекцыі 68-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ прайшлі з19 па 22 красавіка.

На 5 секцыйных паседжаннях, якія вызначаліся шырокім і разнастайным праблемным полем, прынялі ўдзел пераважна студэнты пачатковых курсаў.

Удзельнікі секцый “Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і вякі” (старшыня ­–дацэнт В.А. ­Кузьміч) і “Мая Радзіма – гонар мой” (старшыня – к.ф.н. дацэнт Т.М. Федарцова) прадэманстравалі свае даследчыя навыкі па стварэнні радаводаў, вывучэнні традыцый малой радзімы і культурнай спадчыны Беларусі.

Даклады, прысвечаныя аналізу творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, 135-годдзе якіх адзначаецца ў 2017 годзе, прагучалі на паседжанні “Нам засталася спадчына”(старшыня – к.ф.н. дацэнт Т.М. Федарцова).

Удзельнікамі паседжання “Руская мова як сродак навуковай і культурнай камунікацыі” сталі замежныя навучэнцы ўніверсітэта – прадстаўнікі 10 краін. Дакладчыкі выступілі з паведамленнямі лінгвістычнай і лінгвакраіназнаўчай тэматыкі. Перад замежнымі навучэнцамі з прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі ўсіх кафедр інжынерна-эканамічнага факультэта. Яны правялі прафарыентацыйную гутарку, пазнаёмілі патэнцыяльных абітурыентаў са спецыяльнасцямі, на якія будзе ажыццяўляцца набор у будучым навучальным годзе.

Актуальным праблемам сучаснай лінгвістыкі і літаратуразнаўства былі прысвечаны даклады ўдзельнікаў паседжання “Слова ў часе і прасторы” (старшыня – выкл. В.М. Гусева), якое было арганізавана на факультэце ПіМ.

Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам канферэнцыі за падрыхтоўку цікавых дакладаў і жадаюць маладым даследчыкам плёну ў будучай навуковай дзейнасці.

    





Опубликовано: 26.04.2017
Больше по рубрике
V Международный форум «Скориновские чтения–2021: Роль книги в современном обществе» в БГТУ
07.10.2021
Ярмарка инновационных разработок «Инновации в химической и нефтегазовой промышленности»
05.10.2021
Итоги Международной выставки "ИННОПРОМ"
15.07.2021
В рамках «Года науки и технологий» России, реализуется проект «Лекции ученых»
14.07.2021
ИННОПРОМ
06.07.2021
Победители Республиканского конкурса научных работ
25.06.2021
«MILEX-2021»
23.06.2021
Итоги 72-ой НТК учащихся и студентов
15.06.2021
Торжественное награждение лауреатов XXVII Республиканского конкурса научных работ студентов
02.06.2021
Международный ИКТ форум TIBO-2021
01.06.2021