Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Першыя крокі маладых даследчыкаў
     Паседжанні філалагічнай падсекцыі 69-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ прайшлі з 2 па 12 красавіка.
     На 7-і секцыйных паседжаннях, якія вызначаліся шырокім і разнастайным праблемным полем, прынялі ўдзел пераважна студэнты пачатковых курсаў, а таксама магістранты-замежнікі.
     Удзельнікі секцый «Беларусь – Зямля Маіх Бацькоў, Мая Зямля», «Усе дарогі вядуць не да Рыма, а да родных вербаў і бяроз» (старшыня – к.ф.н., дацэнт Федарцова Т.М.) і «Самабытнасць роднага краю» (старшыня – к.ф.н., заг. каф. Русак В.У.) прадэманстравалі свае даследчыя навыкі па вывучэнні традыцый малой радзімы, культурнай спадчыны Беларусі, пазнаёмілі аўдыторыю з распрацаванымі турыстычнымі маршрутамі па вялікіх і малых населеных пунктах нашай краіны.

     Даклады, прысвечаныя аналізу творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2018 года (А. Міцкевіча, Я. Янічшыц, М. Гарэцкага, В. Адамчыка, С. Алексіевіч), прагучалі на паседжанні «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (старшыня – ст. выкл. Швед Г. Ф.).
     Удзельнікамі паседжання «Диалог культур в современном мире» (старшыня – ст. выкл. Казлякова Т.А.) сталі замежныя навучэнцы ўніверсітэта – прадстаўнікі 8 краін (Азербайджана, Ірана, Ірака, Камеруна, Кітая, Туркменістана, Турцыі, Эквадора).    Дакладчыкі выступілі з паведамленнямі лінгвістычнай і лінгвакраіназнаўчай тэматыкі.

     Актуальным праблемам сучаснай лінгвістыкі, пытанням функцыянавання рускай мовы былі прысвечаны даклады ўдзельнікаў паседжання «Актуальные вопросы русского языка и стилистики», якое праводзілася са студэнтамі І-ІІ курсаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” (факультэт ПіМ).
     Году малой радзімы, абвешчанаму Прэзідэнтам краіны, было прысвечана паседжанне «Тут нашы карані» (старшыня – дац. Кузьміч В.А.). Дакладчыкі звярнулі ўвагу на шматлікія аспекты развіцця малых рэгіёнаў на сённяшнім этапе, гісторыю паселішчаў, традыцыі і звычаі беларускага народа. Асаблівая ўвага акцэнтавалася на асэнсаванні моладдзю подзвігу беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і змаганні за свабоду і незалежнасць краіны. Даследаваліся гераізм і трагізм беларускіх сем’яў, іх асабісты ўклад у Перамогу.

     Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам канферэнцыі за падрыхтоўку цікавых дакладаў і жадаюць маладым даследчыкам плёну ў будучай навуковай дзейнасці.


       

       

          

         

                                   

      

    



Опубликовано: 14.04.2018
Больше по рубрике
31-я Международная строительная выставка «Будпрагрэс – 2024»
12.09.2024
XI Форум регионов Беларуси и России начал свою работу
28.06.2024
Защита диссертации ЮНИСА ХАССАНА МОХАММЕДА
26.06.2024
Галина Маршалова: Есть ли будущее у термоядерной энергетики?
25.06.2024
Торжественное награждение лауреатов ХХХ Республиканского конкурса научных работ студентов
21.06.2024
Подведены итоги конкурса “ПАМЯТЬ СЕРДЦА”
21.06.2024
Выставка “Национальная безопасность. Беларусь – 2024”
19.06.2024
Бизнес-игра БГТУ «Переговоры. Торговая сделка. Рекламация»
02.05.2024
Две разработки БГТУ отмечены высшими наградами международного конкурса
26.04.2024
НОВЫЕ КОНКУРСЫ БЕЛОРУССКОГО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ФОНДА ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ
18.04.2024