Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада Беларусь адзначыць 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Сёння гэта чалавек, які мае вялікае значэнне для беларусаў і беларускай літаратуры. Але як усё пачыналася?...

Аднойчы ў 1955 годзе на старонках мінскага часопіса "Полымя" з'явіўся новы аўтар. Тады малады выкладчык рускай славеснасці дэбютаваў у рэспубліканскім выданні вершам "Машэка". Нікому невядомы сельскі настаўнік ад асобы легендарнага змагара за свабоду беларускага народа распавядаў пра трагедыю  на берагах Дняпра ...

Так пачаўся шлях  будучага беларускага класіка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў вялікую літаратуру. Пісьменнік, публіцыст, паэт, перакладчык і драматург, сцэнарыст - усё гэта адзін чалавек, які сёння з'яўляецца найбольш яркай фігурай у беларускай літаратуры XX стагоддзя. І ўжо немагчыма ўявіць Беларусь, яе культуру і гісторыю без яго творчасці.

Творы Уладзіміра Караткевiча - гэта цудоўны i цудадзейны глыток жывой вады, якую павінен выпіць кожны жыхар нашай зямлі. І няма, напэўна, ні аднаго маленькага беларуса, які не чытаў бы выдатных твораў нашага класіка ...

Узгадайце "Чорны замак Альшанскі" - і вы адчуеце непарыўную нітку часу. Каханне, вернасць, перамога дабра над злом - вечныя і ніколі не губляюць сваёй каштоўнасці. Дарэчы, Уладзімір Караткевіч сапраўды бываў у Гальшанах, і ўражанне ад змрочных руін замка якраз і сталі асновай яго кнігi «Чорны замак Альшанскі».


(Гальшанскi замак, фотаматэрыялы прадастаўлены дырэктарам бібліятэкі Знайдзюк С. Б.)

І родная зямля памятае свайго таленавітага сына. Памятае і ганарыцца ім - Караткевіча працягваюць чытаць не толькі па школьных і ўніверсітэцкіх праграмах, але і проста так, для душы. А гэта - лепшая ўзнагарода для кожнага творчага чалавека.

Да 90-годдзя з дня нараджэння нашага класіка ў бібліятэцы праходзяць выставы яго кнiг.

Запрашаем усіх жадаючых!


Опубликовано: 25.11.2020
Больше по рубрике
Запрашаем паслухаць Калядныя песні!
17.12.2019
Бесплатные онлайн-семинары Clarivate Analytics
12.12.2019
Библиотека и студенческий клуб приглашают на «Вечер романса»!
04.12.2019
Открыт тестовый доступ к информационным ресурсам издательства Duke University Press до 25 января 2020 года
03.12.2019
Доступ к журналам издательства Elsevier на платформе Science Direct до 31 декабря!
21.11.2019
Вечер вместе с Хаяо Миядзаки
21.11.2019
Доступ к ЭБС Znanium com открыт до 15 декабря!
13.11.2019
Бесплатная публикация научных статей в журналах Wiley Open Access
04.11.2019
Приглашаем на тематическое мероприятие "Вечер у Ван Гога"
25.10.2019
Тестовый доступ к Emerald, ЭБС «Лань» и ЭБС «Университетская библиотека»
14.10.2019