31 мая ў БДТУ адбудзецца сустрэча з маладой беларускай пісьменніцай, дызайнеркай і даследчыцай візуальнай культуры Ксеніяй Шталенковай.

Ксенія з’яўляецца аўтаркай раманаў “Адваротны бок люстра” (2012, 2016) і “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах” (2017), а таксама займаецца кніжным дызайнам уласных кніг і кніг іншых аўтараў.

Так, у 2015 годзе аўтарскі праект трылогіі “Адваротны бок люстра” і прома-прадукцыя да яе ўвайшлі ў пяцёрку найлепшых прац у галіне графічнага дызайна на конкурсе “Дызайн Дэбют” (Брытанская школа дызайна, Масква), праект быў прыняты да друку выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, а дэбютная кніга паэзіі Міхала Бараноўскага “Volumen.1” у афармленні Ксеніі сталася лаўрэатам прэміі “Літаратурны дэбют” імя Максіма Багдановіча” у 2017 годзе.
Падчас сустрэчы Ксенія прадставіць свае творы і раскажа пра асаблівасці распрацоўкі праектаў сваіх кніг.
Опубликовано: 31.05.2018
Больше по рубрике
Семинар "Электронные ресурсы издательства Оксфордского университета для научных исследований и образования"
23.03.2018
Семинар "Электронные ресурсы издательства Оксфордского университета для научных исследований и образования"
20.03.2018
Семинар "Поиск, анализ научных статей и планирование научно-исследовательской деятельности с помощью Scopus"
18.12.2017