Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Пачатак супрацоўніцтва кафедры РВТ з Універсітэтам імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча)

Па запрашэнні загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ) Уладзіміра Куліковіча наш ўніверсітэт з 4 па 7 красавіка наведала загадчыца кафедры дапаможных навук і рэдагавання Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча), доктар габілітаваны, прафесар Катажына Кшак-Вайс. Менавіта яна з’яўляецца куратарам магістранткі кафедры Ксеніі Тарасевіч, якая з восені 2018 г. праходзіць стажыроўку ў Познанскім ўніверсітэце.

За час знаходжання ў Мінску польская даследчыца пазнаёмілася з Нацыянаьнай бібліятэкай, дзейнасцю кафедры РВТ і БДТУ, абмеркавала шляхі магчымага супрацоўніцтва з начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва
Вольгай Рогавай, дэканам факультэта ПіМ Таццянай Далговай і загадчыкам кафедры РВТ Уладзімірам Куліковічам.
 
Акрамя гэтага прафесарка на грамадскіх пачатках натхнёна прачытала дзве лекцыі па-польску для студэнтаў-выдаўцоў на тэмы: «Пачаткі польскай тыпаграфіі» і «Польская школа ілюстрацыі – феномен еўрапейскага ўзроўню». Перакладчыкам і асістэнткай прафесаркі падчас лекцыі была Ксенія Тарасевіч, якая на высокім узроўні, прафесійна данесла да слухачоў польскамоўныя тэксты.
 


Фото: Курлович Диана (ПиМ)


Опубликовано: 09.04.2019
Больше по рубрике
Грант РНФ
17.02.2014
Присвоение звания «Почетный доктор БГТУ» профессору Артурасу Каклаускасу
19.12.2013
Erasmus Mundus Programme
11.11.2013
Визит делегации ПетрГУ
11.11.2013
Плодотворное сотрудничество
11.11.2013
Присвоение звания «Почетный доктор БГТУ»
21.10.2013
Прошел семинар “Open presentation of the Swedish Institute”
27.09.2013