Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Дзень роднай мовы

                                                                                                             Магчыма,  гэта і не нова,
                                                                                                             Што слова – зерне на сяўбе,
                                                                                                            А хто не любіць роднай мовы,
                                                                                                             Той любіць толькі сам сябе…

                                                                                                                                           С. Грахоўскі


      Cёння у свеце шмат цудоўных моў.  Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
      На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
      Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.
      Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. І  наша задача  –  не даць загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове нашай.


Опубликовано: 21.02.2017
Больше по рубрике
День открытых дверей лесохозяйственного факультета для колледжей
04.12.2015
Юлия Тадеуш - встречи с профессионалом
04.12.2015
Международный день инвалидов
03.12.2015
Всемирный день компьютерной графики
03.12.2015
День 2D художников
02.12.2015
Всемирный день борьбы со СПИДом
01.12.2015
Международный день защиты информации
30.11.2015
График персонального распределения молодых специалистов выпуска 2016 г.
25.11.2015
День открытых дверей лесохозяйственного факультета
17.11.2015
День открытых дверей на факультете ИТ
01.11.2015