Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Святочная праграма да Міжнароднага дня роднай мовы

Святочная канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася 21 лютага. Штогод мерапрыемства арганізоўваецца дэканатам па рабоце  з замежнымі студэнтамі і кафедрай беларускай філалогіі.
Традыцыйна гледачоў здзіўлялі выступленні замежных студэнтаў: як сапраўдныя артысты, яны прадэманстравалі аўдыторыі свае разнастайныя таленты.

Праграму адкрыў расказ пра гісторыю свята студэнтаў з Бангладэш і Пакістана. Старанні выступоўцаў у вымаўленні слоў на рускай мове былі ацэнены моцнымі апладысментамі.

З вуст беларускіх студэнтаў прагучалі вершы вядомых паэтаў (М. Багдановіча, Я. Янішчыц, М. Танка, Я. Купала і інш.), а таксама вершы ўласнага сачынення. Так, з аўтарскім вершам “Да роднай мовы” выступіла старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Міксюк Рэгіна Вячаславаўна.
  

Песню пра веру і любоў на англійская мове выканалі слухачы з Камеруна і Конга.
Дзень роднай мовы мае асобае значэнне для нашых сяброў з Бангладэш. Таму навучэнцы з гэтай краіны праспявалі свой нацыянальны гімн.
  

Індыйская студэнтка Каур душэўна праспявала народную індыйскую песню.
  

Яркія і энергічныя студэнткі з Камеруна, Нігерыі і Конга ў песні на рускай мове шукалі адказ на пытанне “И кто его знает, чего он моргает…”

Для слухачоў прагучала песня на турэцкай мове “Свята жыцця” у выкананні  Ібрагіма.
  

Бангладэшскі студэнт Мазідул Іслам падрыхтаваў выдатны верш на сваёй роднай мове пра радзіму, мову, перамогу.

Індыйскі танец у выкананні замежных слухачоў БДТУ дадаў іскру ў канцэртную праграму.
 

Вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта “Акавіта” парадаваў аўдыторыю вядомымі песнямі “Ясная зара”, “Калінка”, “Купалінка”.

Мерапрыемствы дадзенай накіраванасці прызваны падкрэсліць той факт, што ўсіх нас аб’ядноўвае любоў да сваёй краіны і народа, што існуе разнастайнасць культур і моў, якая заўважная і ў БДТУ, бо ў нашым універсітэце штогод навучаецца больш за 350 замежных студэнтаў з Туркменістана, Ірана, Ірака, Турцыі, Нігерыі, Кітая, Шрі-Ланка, Вьетнама, Фінляндыі, Таджыкістана і іншых краін свету. 
  

Фотаздымкі з мерапрыемства знаходзяцца ў галерэі сайта.
 



Опубликовано: 22.02.2017
Больше по рубрике
"100 идей для Беларуси!"
19.02.2024
Творчая вечарына прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
19.02.2024
БГТУ отмечает Китайский Новый год
16.02.2024
Семинар "Современные системы проектирования мебели"
12.02.2024
ПРАЗДНИК ВОЗДУХОПЛАВАНИЯ И КИНОТЕАТР ПОД ОТКРЫТЫМ НЕБОМ – ВСЕ НА СТАДИОНЕ «ДИНАМО»
09.02.2024
Импортозамещающие технологии БГТУ – День белорусской науки 2024
29.01.2024
БГТУ участвует в проекте "ШАГ" ко Дню белорусской науки
26.01.2024
Посещение Олимпийского музея штаб-квартиры НОК Беларуси
17.01.2024
Занятие в Центре безопасности МЧС
08.01.2024
Лекцыя-гутарка і акцыя "Чытаем разам"
27.12.2023