Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ І МАЙСТАР-КЛАС ДЛЯ ВУЧНЯЎ І НАСТАЎНІКАЎ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА АД КАФЕДРЫ РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ

У апошні дзень кастрычніка (31.10.2023) Уладзімір Іванавіч КУЛІКОВІЧ быў запрошаны на раённы семінар настаўнікаў Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”.

Мерапрыемства адбылося ў ДУА “Гімназія г. Шчучына”. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх 16 школ раёна: настаўнікі і іх выхаванцы — старшакласнікі.

За час сустрэчы прысутныя станоўча ацанілі высокі прафесіяналізм нашага лектара-редактара, набылі навыкі працы з мастацкімі тэкстамі і пазнаёміліся з адметнасцямі падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Цяпер у кожнай школе Шчучыншчыны маецца буклет пра спецыяльнасці БДТУ, што, безумоўна, будзе спрыяць імкненню вучняў бліжэй пазнаёміцца з нашай alma mater.

 

Святлана ХВАЛЕНЯ, аспірантка кафедры РВТ


Опубликовано: 01.11.2023
Больше по рубрике
Предстоящая поездка в Детский дом
16.05.2016
МИСС БГТУ-2016: праздник красоты и таланта
29.04.2016
Республиканская универсиада по волейболу
15.03.2016
«Сегодня праздник у девчат...» 8 марта в БГТУ
09.03.2016
«Самый умный!» и «Самый сильный!» Как прошел День защитника Отечества в БГТУ
24.02.2016
День святого Валентина в БГТУ
15.02.2016
Конкурс к 14 февраля: лучшее фото любимого БГТУ!
01.02.2016