Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
ПАЗНАВАЛЬНА-СПАРТЫЎНАЯ ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ КАФЕДРЫ РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ У АШМЯНСКІМ РАЁНЕ

Студэнцкае жыццё ў БДТУ – гэта заняткі парамі, навуковыя пошукі, вандроўкі, новыя знаёмствы… І не толькі. Рознабаковы студэнт – гэта малады чалавек, які актыўна ўдзельнічае ў культурных і спартыўных мерапрыемствах універсітэта.

Пра ўсё гэта распавёў падчас прафарыентацыйнай сустрэчы ў СШ №1 г. Ашмяны Уладзімір КУЛІКОВІЧ. Спачатку вучні і настаўнікі праслухалі навукова-папулярную лекцыю «БДТУ ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь: спецыяльнасці і спецыялізацыі» і атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні пра тэхнапарк пры БДТУ, умовы навучання на факультэтах, прахадныя балы, міжнароднае супрацоўніцтва, стыпендыі і іншыя.

Затым адбылася валейбольная баталія ў спартыўнай зале школы. За адну з каманд згуляў і Уладзімір Іванавіч. Тым самым прадэманстраваў і вучням, і настаўнікам, што БДТУ – гэта адзіная каманда, якая і ў навуцы, і ў спорце ўсё ажыццяўляе разам.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць з начальнікам упраўлення адукацыі раёна Святланай БАРКОЎСКАЙ адносна таго, што інжынерныя класы Ашмянскага раёна ў бліжэйшы час наведаюць універсітэт.

 

Святлана ХВАЛЕНЯ, аспірантка кафедры РВТ


Опубликовано: 30.10.2023
Больше по рубрике
Предстоящая поездка в Детский дом
16.05.2016
МИСС БГТУ-2016: праздник красоты и таланта
29.04.2016
Республиканская универсиада по волейболу
15.03.2016
«Сегодня праздник у девчат...» 8 марта в БГТУ
09.03.2016
«Самый умный!» и «Самый сильный!» Как прошел День защитника Отечества в БГТУ
24.02.2016
День святого Валентина в БГТУ
15.02.2016
Конкурс к 14 февраля: лучшее фото любимого БГТУ!
01.02.2016