Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ

Святыні нашы: Айчына, Мова


Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, прайшлі 21 лютага ў БДТУ. Кафедра беларускай філалогіі сумесна з бібліятэкай БДТУ  арганізавала выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў і навучэнцаў з розных краін свету, а таксама беларускамоўныя кнігі айчынных і замежных аўтараў.

Асаблівую зацікаўленасць наведвальнікаў выставы выклікалі ілюстрацыі да беларускіх прыказак і прымавак, казак і фразеалагізмаў, падрыхтаваныя студэнтамі 1-2 курсаў факультэтаў ПіМ, ХТіТ. Акрамя таго, на выставе былі прадэманстраваны творчыя работы, падрыхтаваныя студэнтамі для конкурсу “Спрадвечнае застаецца”, сутнасць якога заключалася ў ілюстраванні шырокавядомай цытаты Францыска Скарыны пра любоў да Радзімы.

На асобным стэндзе былi прадстаўлены вынiкi работы літаратурнага клуба “Ветліца”: літаратурна-мастацкія альманахі “AVE” (8 выпускаў) і матэрыялы апошніх гадоў адпаведнай тэматыкі. Таксама ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі матэрыялы пад рубрыкай “Вобразы мілыя роднага краю”.

Сумесна з БРСМ кафедра беларускай філалогіі правяла акцыі “Маё любімае беларускае слова” і “Гавары са мной па-беларуску”, у якіх прынялі ўдзел студэнты розных курсаў і спецыяльнасцей. Удзельнікі акцый, прадэманстраваўшы свае веды роднай мовы, атрымалі ад арганізатараў салодкія пачастункі.   

У 13.15 кіраўніком літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкай Н.Я. у чытальнай зале бібліятэкі праведзена акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Студэнты Уласенка Дзмітрый і Тарасенка Дзіяна расказалі пра гісторыю свята. Сталыя члены клуба – выкладчыкі, а таксама беларускія і замежныя студэнты – прачыталі вершы беларускіх і замежных паэтаў і ўласныя творы на беларускай, рускай, арабскай, англійскай, бенгальскай, турэцкай і іранскай (фарсі) мовах. Прагучалі песні на беларускай мове (у выкананні Жураўлёвай Алены) і на фарсі (у выкананні Сепехра).

Кафедра беларускай філалогіі і дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў: бібліятэцы БДТУ, актывістам БРСМ, прэс-службе ўніверсітэта.



Опубликовано: 22.02.2018
Больше по рубрике
БГТУ принял участие в проведении предметной олимпиады для школьников Любанского района
06.05.2022
В БГТУ прошел концерт, посвященный Дню Победы!
05.05.2022
БГТУ занял 1 место в городском этапе «Сила Закона: мы и право»
04.05.2022
Встреча студентов с врачом общей практики УЗ «Городская студенческая поликлиника № 33»
28.04.2022
В БГТУ прошел семинар «Китайский язык: начни сегодня»
22.04.2022
БГТУ принял участие в Республиканском субботнике
18.04.2022
Состоялось награждение участников и победителей фестиваля «Студенческая весна–2022»
15.04.2022
15 апреля - концерт КВН
14.04.2022
БГТУ принял участие в республиканской акции «Неделя леса»
11.04.2022
Добрые дела в Год исторической памяти
11.04.2022