Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Твой выбар: свабода ці залежнасць


У 5 групе 1 курса факультэта ПіМ 12 лістапада (куратар Т.П. Гуліцкая) прайшла куратарская гадзіна, прысвечаная прафілактыцы шкодных звычак сярод моладзі: тытунекурэння, алкагалізму, наркаманіі і лічбавай залежнасці, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця.

Куратарская гадзіна прайшла ў фармаце інтэрактыўнай гутаркі з элементамі трэнінгу. Студэнты абмеркавалі, што такое свабода выбару і дзе праходзіць мяжа паміж свабодай і залежнасцю, развеялі папулярныя міфы пра “бясшкоднасць” псіхаактыўных рэчываў і электронных цыгарэт.

Асаблівую цікавасць выклікаў  квіз «Праўда ці міф», падчас якога ўдзельнікі вызначалі дакладнасць распаўсюджаных сцвярджэнняў аб вейпах, кальяне, алкаголі, энергетыках і лічбавай залежнасці. 

Завяршылася куратарская гадзіна вызначэннем здаровых альтэрнатыў, дзе студэнты прапанавалі ўласныя варыянты карыснага вольнага часу: спорт, творчасць, жывыя зносіны, хобі і самаадукацыя.


Опубликовано: 13.11.2026
Больше по рубрике
Масленица в студгородке: весело, задорно и вкусно!
21.02.2026
Правовой диалог с выпускниками ЛИД
20.02.2026
“Гонар маем за абаронцаў Айчыны”
19.02.2026
На сустрэчы з паэтам Анатоліем Авруціным
19.02.2026
Диалог о безопасности и патриотизме: в БГТУ прошла встреча в рамках Единого дня информирования
19.02.2026
Радкі любові і кахання
19.02.2026
Судья КС Любецкая: Патриотизм и служба в армии — это конституционный долг каждого белоруса
19.02.2026
Вечер-реквием «Воинам-интернационалистам посвящается»
18.02.2026
Экскурсiя ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкi Купалы
16.02.2026
Единый день информирования пройдет в БГТУ
16.02.2026