Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
На сустрэчы з паэтам Анатоліем Авруціным

(У рамках цыкла сустрэч “ЛІТАРАТУРНЫ АЛІМП БЕЛАРУСІ” з беларускімі геніямі пяра).

         Прадстаўнікі літаратурнага клуба “Ветліца” прынялі ўдзел у творчай сустрэчы  са знакамітым паэтам і перакладчыкам  Анатоліем Авруціным 21 студзеня 2026 г. у 15.00 Нацыянальнай бібліятэцы  (галерэя “Лабірынт”, 3 паверх).       

         Анатолій Юр’евіч - лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, адзін з самых яркіх сучасных рускамоўных паэтаў Беларусі, чыя паэзія музыкальная, інтэлектуальная, а творчая манера ідзе каранямі  ў паэтычную стыхію “Сярэбранага века”. Паэт В. Блажэнны філасофскі адзначаў, што творчасць Анатолія Авруціна  расшыфроўвае тайны Сусвету  на мове метафар.

       Анатолій Авруцін  вядомы таксама як публіцыст, галоўны рэдактар часопіса “Новая Немига литературная”, лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, Міжнародных прэмій імя Міхаіла Лермантава, Марыны Цвятаевай, адзіны – двухразовы ўладальнік “Залатога Віцязя”, кавалер ордэна і медаля Францыска Скарыны, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі літаратуры і мастацтва. Яго імя з 2011 г. носіць зорка ў сузор’і Рака.

На фота з Анатоліем Авруціным студэнт 3  курса факультэта ПіМ , член літаратурнага клуба “Ветліца” .Уладзімір Зубарэнка.

Выстава твораў Анатолія Авруціна і яго першыя публікацыі ў газеце “Железнодорожник Белоруссии”.

На  сустрэчы  прысутныя пачулі аповеды  аб творчым шляху пісьменніка, паслухалі яго вершы і пераклады ў аўтарскім выкананні, задалі пытанні, атрымалі адказы і атрымалі аўтографы.

Фота Зубарэнкі Уладзіміра

 


Опубликовано: 19.02.2026
Больше по рубрике
Масленица в студгородке: весело, задорно и вкусно!
21.02.2026
Правовой диалог с выпускниками ЛИД
20.02.2026
“Гонар маем за абаронцаў Айчыны”
19.02.2026
Диалог о безопасности и патриотизме: в БГТУ прошла встреча в рамках Единого дня информирования
19.02.2026
Радкі любові і кахання
19.02.2026
Судья КС Любецкая: Патриотизм и служба в армии — это конституционный долг каждого белоруса
19.02.2026
Вечер-реквием «Воинам-интернационалистам посвящается»
18.02.2026
Экскурсiя ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкi Купалы
16.02.2026
Единый день информирования пройдет в БГТУ
16.02.2026
Трудовой десант
12.02.2026