Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Маладыя паэты БДТУ. Прэзентацыі зборнікаў.

            26 сакавіка 2025 г. у 1-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя першага камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 2-га курса факультэта ТАР Козела Андрэя. Да гэтай сустрэчы Андрэй добра падрыхтаваўся. Зрабіў камп’ютарны зборнік твораў і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам. Прыгожа,эмацыянальна і вельмі прадумана выступаў перад аўдыторыяй. А поўная зала з заміраннем сэрца слухала радкі, напісаныя ад шчырага сэрца іх аднагрупнікам,  аднакурснікам, які пераадольваючы хваляванне, дзяліўся сваімі  таемнымі думкамі і пачуццямі.

       Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра працу Андрэя ў літаратурным клубе (удзел у конкурсах, выступленні на канцэртах, розных мерапрыемствах, перша публікацыя твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” і інш.).

 

А 7 красавіка 2025 г. у 2-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя другога камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 4-га курса лесагаспадарчага факультэта Міхаіла Лебядзько. Да сустрэчы Міхаіл падрыхтаваў другі  камп’ютарны зборнік вершаў  ( першы меў назву “Через тернии к звёздам”)і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам, загадчыцы другога інтэрната, выхавальніцы і літаратурнаму клубу.

            Міхаіл цудоўны прамоўца, валодае аратарскім майстэрствам, таму і на гэты раз умомант авалодаў аўдыторыяй, расказваючы пра сябе, чытаючы свае вершы, ведучы дыялог з аўдыторыяй.

       Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра дзейнасць Міхаіла ў літаратурным клубе (гэта ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх конкурсах, выступленні на канцэртах  у БДТУ, на рэспубліканскіх выставах, розных мерапрыемствах, першая публікацыя твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” і інш.).

      Аўдыторыя з увагай і цікавасцю слухала вершы Міхаіла, студэнты адказвалі на пытанні аўтара, выказаліся з высокай ацэнкай творчасці Міхаіла.

       У завяршэнне сустрэчы Міхаіл уручыў міні-буклеты са сваім подпісам усім жадаючым.

 

         Дзякуй выступоўцам і  ўсім прысутным за сяброўскую падтрымку.

Студгарадок БДТУ.


Опубликовано: 09.04.2025
Больше по рубрике
Важно знать каждому
02.09.2024
Летние приключения в мире сладостей: бойцы студенческих отрядов БГТУ о работе в СОАО «Коммунарка»
26.08.2024
Лето в сладком ритме: студенческие отряды УО "БГТУ" на УП "Минский хладокомбинат №2
14.08.2024
На передовой РУП "Белпочта": Путь студента в студенческом отряде
12.08.2024
МОНИТОРИНГ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ СТУДЕНЧЕСКИХ ОТРЯДОВ УО «БГТУ»
08.08.2024
ДЕНЬ БЕЛОРУССКИХ СТУДЕНЧЕСКИХ ОТРЯДОВ
01.08.2024
ДЕНЬ БЕЛОРУССКИХ СТУДЕНЧЕСКИХ ОТРЯДОВ
01.08.2024
Проект МПТП «Атлант 2024» для бойцов СПрО «ТЕХНОЛОГИ»
01.08.2024
ТРУДОВЫЕ БУДНИ ОТРЯДА
01.08.2024
Наш Минск — город-герой!
01.07.2024