Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Лірычныя вечары ў Тэхналагічным “Звёздный след”

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…

Лірычныя вечары ў Тэхналагічным

 “Звёздный след”

Прэзентацыя творчасці Дзіяны Клімавай 

              26  лютага 2025 года ў кабінеце літаратурнага клуба  гучалі вершы Дзіяны Клімавай – студэнткі 4 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.

                 Дзіяна прэзентавала другі зборнік паэзіі пад назвай “Звёздный след”. Чытаючы вершы, Дзіяна расказвала, што натхніла яе на напісанне таго ці іншага верша, успамінаючы эпізоды з жыцця, сустрэчы з цікавымі асобамі. Дзіяна адказвала на пытанні аўдыторыі, і мы змаглі даведацца, што Дзіяна пачала пісаць вершы яшчэ ў школе, зараз яна жыве ў інтэрнаце на Чурлёніса, і там яна з’яўляецца старастай літаратурнага гуртка, дапамагае праводзіць творчыя вечарыны і канцэрты.

               У літаратурным клубе “Ветліца” Дзіяна ўжо трэці год. Часта выступае на мерапрыемствах клуба, мае публікацыю ў адзінаццатым альманаху “AVE”, падрыхтавала камп’ютарны зборнік вершаў і буклет, удзельнічала ў рэспубліканскіх літаратурных конкурсах і марафонах. Напярэдадні прэзентацыі,  25 лютага, атрымала дыплом Рэспубліканскага конкурса творчых работ сярод моладзі “Родник духовного наследия”.

          Акрамя вершаў, Дзіяна аўтар песень – на свае вершы яна піша музыку, іграе на укулеле, цудоўна чытае вершы , і не толькі свае. Варта адзначыць, што Дзіяна паспявае вельмі добра вучыцца, і любіць вучыцца, і ў захапленні ад тых ведаў, якія атрымлівае на факультэце.

          Прысутныя  студэнты з цікавасцю слухалі вершы Дзіяны, часта ўзнагароджваючы яе сваімі бурнымі апладысментамі, успрымаючы паэтычныя выказванні не толькі думкамі, але і сэрцам.


Опубликовано: 04.03.2025
Больше по рубрике
Твой выбар: свабода ці залежнасць
13.11.2026
Энергосбережение — в каждый дом: в студгородке прошли тематические мероприятия
12.11.2026
Навядзем парадак разам!
09.11.2026
Октябрьская революция на улицах Минска: студенты 1–2 курсов прошли по историческому маршруту столицы
06.11.2026
Студенты БГТУ благоустроили территорию студгородка и прилегающие зоны
06.11.2026
Студенты БГТУ на трибунах Чемпионата Республики Беларусь по плаванию
06.11.2026
«Спектр ФОРЕСТ» и БГТУ: от образования к профессии
06.11.2026
Открытый просмотр литературы «Символы Беларуси»
06.11.2026
«Лесные горизонты»: в Центре повышения квалификации Минлесхоза открыта экологическая тропа
06.11.2026
Студенты общежития №4 посетили Дом-музей I съезда РСДРП в преддверии 7 ноября
05.11.2026