Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Лірычныя вечары ў Тэхналагічным “Сям’я – сем Я”

Літаратурна-музычная кампазіцыя да Тыдня бацькоўскай любові

         20.10.2025 г. у 15.30 у гасцёўні літаратурнага клуба “Ветліца” сабраліся студэнты першага курса  факультэтаў ХТіТ, ПіМ і ЛГ, каб творча адзначыць Тыдзень бацькоўскай любові.  Вядучыя  - Сончык Андрэй і Корбут Андрэй – расказалі пра ролю сям’і ў жыцці кожнага чалавека, ды не толькі мамы і таты, але і дзядуль, і бабуль, і цётак, і дзядзькаў і г.д.  І ўвогуле аб неабходнасці ведаць свой род і ганарыцца ім. Правялі творчыя заданні на веданне прыказак і прымавак пра сям’ю,   на ўменне гаварыць кампліменты блізкім і любімым людзям і інш. 

 Віялета Мяшок прачытала вершы пра маму ( адзін з іх уласны),  Зубарэнка Уладзімір – пра сям’ю, Ганна Якушонак праспявала песні пра маму, а Сычэвіч Кірыл праспяваў пра хату бацьбоў і бацьку.

Потым  прысутныя студэнты чыталі вершы пра  сям’ю, маці  і бацьку, напісаныя членамі літаратурнага клуба розных гадоў і надрукаваныя ў літаратурна-мастацкіх альманахах “AVE” , і паабяцалі 21 кастрычніка павіншаваць сваіх татаў з Днём бацькі  і сказаць ім цёплыя словы любові і ласкі.


Опубликовано: 22.10.2025
Больше по рубрике
Твой выбар: свабода ці залежнасць
13.11.2026
Энергосбережение — в каждый дом: в студгородке прошли тематические мероприятия
12.11.2026
Навядзем парадак разам!
09.11.2026
Октябрьская революция на улицах Минска: студенты 1–2 курсов прошли по историческому маршруту столицы
06.11.2026
Студенты БГТУ благоустроили территорию студгородка и прилегающие зоны
06.11.2026
Студенты БГТУ на трибунах Чемпионата Республики Беларусь по плаванию
06.11.2026
«Спектр ФОРЕСТ» и БГТУ: от образования к профессии
06.11.2026
Открытый просмотр литературы «Символы Беларуси»
06.11.2026
«Лесные горизонты»: в Центре повышения квалификации Минлесхоза открыта экологическая тропа
06.11.2026
Студенты общежития №4 посетили Дом-музей I съезда РСДРП в преддверии 7 ноября
05.11.2026