Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Запрашаем прыняць удзел у літаратурным конкурсе
Літаратурны клуб  “Ветліца”  запрашае прыняць удзел у літаратурным конкурсе БДТУ  ( І этап) з выхадам на рэспубліканскія  конкурсы і фестывалі. Матэрыялы на “Аўтограф” і заяўку на ўдзел у літаратурным конкурсе БДТУ можна падаць да 10 красавіка 2020 г.  Прапануюцца наступныя намінацыі:
1. “ТРЫЛОГІЯ МАЛОЙ РАДЗІМЫ: ІСНАСЦЬ”.  Просьба  членам клуба і ўсім, хто пажадае ўдзельнічаць, напісаць невялікае альбо вялікае эсе на тэму “Мой родны кут…” (ад 5 сказаў да 10 старонак). Пра што можна пісаць? Пра свае любыя, мілыя сэрцу мясціны ў вёсцы, у горадзе, у лесе, на рэчцы ці возеры і г.д. Апісаць прыроду. Жывёльны ці раслінны свет, свой дом, падворак, вуліцу і г.д. Забудовы і архітэктуру, родных і блізкіх людзей, сяброў і суседзяў і г.д.
Просьба не карыстацца інтэрнэтам – лепш некалькі фраз, але сваіх - яркіх уражанняў з прывязкай да назваў населеных пунктаў, рэчак, лясоў, лугоў, паваротаў дарогі і інш.(гэта тапаніміка і мікратапаніміка), бо іншы раз назвы вельмі гаваркія, і можна нават даць тлумачэнне гэтай назвы і г.д. Можна называць імёны і прозвішчы людзей на вашай малой радзіме, бо малая радзіма – гэта не толькі дом, вуліца, краявіды , але і людзі….
З невякіх эсе плануецца зрабіць калектыўную працу на рэспубліканскі літаратурны конкурс “Аўторгаф-2020”. Просьба падаць матэрыялы  ў сакавіку непасрэдна кіраўніку клуба (Савіцкая Надзея Яўсееўна, тэл.(29) 606 53 57). 
2. ”КОД ИСТОРИИ: РОВЕСНИК. ПОДВИГ. ПОБЕДА”, прысвечананая 75-годдзю Вялікай Перамогі.
3. ”СВАІМІ СЛОВАМІ. НАРЫСЫ ПРА БУДУЧЫНЮ”.
4. ”У БУДУЧЫНЮ КРОЧ У ПРОМНЯХ СЛАВЫ, ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ” (ДА 90-ГОДДЗЯ БДТУ).
ЖАНРЫ: ПРОЗА -  апавяданне, навэла, мініяцюра, урывак з аповесці, кароткая аповесць; ПАЭЗІЯ – балада, верш, верш у прозе, цыкл вершаў; ПУБЛІЦЫСТЫКА – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог, біяграфчныя нататкі; ФАНТАСТЫКА – творы празаічнага і паэтычнага жанраў – футуралагічнае эсе, інтэрв’ю з прыдуманым героем, лісты ў будучыню, падарожжа ў мінулае. Мова - беларуская і руская.




Опубликовано: 04.03.2020
Больше по рубрике
Факультет принттехнологий и медиакоммуникаций готовит кадры для полиграфической отрасли
01.08.2018
Объявлен набор на специальность "Инновационный менеджмент" (магистратура)
01.08.2018
По студиям Белтелерадиокомпании
27.07.2018
Недели ФИТ БГТУ при поддержке iTechArt
26.07.2018
Приглашаем поступить на специальность «Менеджмент недвижимости»
26.07.2018
БГТУ + КиБиТ + ISsoft
25.07.2018
Объявлен набор на специальность "Инновационный менеджмент" (магистратура)
23.07.2018
Студенты из Киева в БГТУ
17.07.2018
Зачисление без сертификатов ЦТ
16.07.2018
Объявлен набор на специальность "Инновационный менеджмент" (магистратура)
16.07.2018