Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вiншуем з перамогай!
25 мая ў актавай залі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства выступілі: Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў; старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Генадзевіч Шумілін; рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка і намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін. Менавіта Сяргей Якаўлевіч уручаў дыпломы лаўрэатам секцый гуманітарных навук. Сярод аўтараў-пераможцаў — студэнтка нашага факультэта Тарасевіч Ксенія (3 курс, спецыяльнасць “Выдавецкая справа”). Яе праца “Беларускія прыватныя выдавецкія арганізацыі ў другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя: асноўныя тэндэнцыі развіцця” (навуковы кіраўнік — Куліковіч Уладзімір Іванавіч) стала адной з лепшых у секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”.


Віншуем Ксенію і Уладзіміра Іванавіча з перамогай і жадаем далейшых навуковых поспехаў!

  

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў з пераможцамі секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”: студэнткай факультэта ПіМ БДТУ Тарасевіч Ксеніяй (злева) і магістранткай Інстытута журналістыкі БДУ Пяткевіч Вікторыяй.


Намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін разам з лаўрэатамі

Агульнае фота на ганку галоўнага корпуса БНТУ


Опубликовано: 30.05.2016
Больше по рубрике
Ректор университета вручил диплом Исследователя Валерии Бобровой
21.11.2023
Профориентационные встречи со старшеклассниками
21.11.2023
Будущие профессионалы: сотрудничество университета с ведущим белорусским издательством
17.11.2023
Студэнты-выдаўцы на занятках у Акадэміі навук
15.11.2023
Интерактивная лекция: "Белорусское возрождение XIX столетия в европейском контексте"
01.11.2023
Профориентация в г. Лиде
26.10.2023
Диплом исследователя вручен выпускнику аспирантуры БГТУ Мишелю Аламу
26.10.2023
Повышение квалификации и переподготовка на базе университета
24.10.2023
Магистратура БГТУ встречает граждан из КНР
23.10.2023
Профориентационная экскурсия: знакомство с инженерными специальностями
17.10.2023