Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Узнагарода за прафесіяналізм і творчы патэнцыял
У Дзень друку 5 мая дацэнту кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій нашага ўніверсітэта КУЛІКОВІЧУ Уладзіміру Іванавічу была ўручана Ганаровая грамата Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкапаніі Рэспублікі Беларусь за высокі прафесіяналізм, навуковы патэнцыял, педагагічнае майстэрства.

Гэтую ўзнагароду Уладзімір Іванавіч атрымаў за плённую працу па ўдасканаленні творчых навыкаў і ўменняў рэдактараў, дыктараў, вядучых і карэспандэнтаў рэспубліканскіх і абласных праграм тэле- і радыёвяшчання Рэспублікі Беларусь, а таксама за ўкараненне ў практыку навучання матэрыялаў, якія дазваляюць павысіць узровень валодання арфаэпічнымі, арфаграфічнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. 

Акрамя гэтага, выкладчык і навукоўца стварыў 40 вучэбных і вучэбна метадычных дапаможнікаў для школы і ВНУ, з’яўляецца вядучым рубрыкі «Беларускае слоўка» ў газеце «Вечерний Минск», выкладае на факультэце выдавецкай справы і паліграфіі, творча супрацоўнічае з многімі ўстановамі адукацыі ўсіх абласцей нашай краіны, трэці год запар з’яўляецца старшынёй Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. 

Мы віншуем Уладзіміра Іванавіча, зычым добрага здароўя і новых заслужаных узнагарод за сваю самааданую працу на карысць Бацькаўшчыны.

   


Опубликовано: 05.05.2014
Больше по рубрике
Уже с дипломом!
12.03.2016
ВНИМАНИЮ ВСЕХ СТУДЕНТОВ!!!
11.03.2016
Ждем вас с нетерпением!
10.03.2016
Курсы для преподавателей по LMS Moodle
09.03.2016
ИПКиП приглашает на обучающие курсы
02.03.2016
Per aspera ad astra
01.03.2016
Приглашаем на обучение в ИПКиП
29.02.2016
Вручение дипломов студентам
26.02.2016
Инновационные технологии в образовательном процессе БГТУ
23.02.2016
Дню роднай мовы прысвячаецца...
19.02.2016