Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Студэнты-выдаўцы на занятках у Акадэміі навук

Заняткі ў студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” факультэта ПіМ – гэта не толькі традыцыйныя лекцыі і практычныя заняткі ў аўдыторыі. Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій актыўна практыкуе правядзення практыка-арыентаваных семінараў непасрэдна на прадпрыемствах і ва ўстановах – патэнцыйных заказчыкаў кадраў.

Так, 14 лістапада выдаўцы-трэцякурснікі ў рамках вывучэння дысцыпліны «Рэдагаванне даведачных выданняў» разам з лектарам Уладзімірам КУЛІКОВІЧАМ наведалі створаны ў 2021 г. пры Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Цэнтр энцыклапедычных выданняў».

Загадчыца галоўнай рэдакцыі цэнтра Сафія Пятроўна САМУЭЛЬ распавяла пра гісторыю стварэння энцыклапедычных выданняў ў Беларусі, пра свой творчы шлях па падрыхтоўцы даведачнай літаратуры, які пачаўся ў далёкім 1967 годзе, пазнаёміла прысутных з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра. А гэта: 1) навукова-даследчая работа ў галіне вывучэння, стварэння, мультымедыйных on-line рэсурсаў; 2) падрыхтоўка энцыклапедычных выданняў; 3) папаўненне і развіццё інфармацыйнага рэсурсу belarusenc.by.

Затым супрацоўнікі Цэнтра прадэманстравалі папярэднія вынікі працы над электроннай энцыклапедыяй і запрасілі маладых людзей прыйсці на практыку і далучыцца да гэтай важнай і адказнай справы.

 

Святлана Хваленя, аспірантка кафедры РВТ

 


Опубликовано: 15.11.2023
Больше по рубрике
ВНИМАНИЮ ВСЕХ СТУДЕНТОВ!!!
11.03.2016
Ждем вас с нетерпением!
10.03.2016
Курсы для преподавателей по LMS Moodle
09.03.2016
ИПКиП приглашает на обучающие курсы
02.03.2016
Per aspera ad astra
01.03.2016
Приглашаем на обучение в ИПКиП
29.02.2016
Вручение дипломов студентам
26.02.2016
Инновационные технологии в образовательном процессе БГТУ
23.02.2016
Дню роднай мовы прысвячаецца...
19.02.2016
Итоги олимпиады "ИТ-Планета 2015"
18.02.2016