Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Рэдактар — прафесія творчая, або Нашы ў Польшчы

Амаль увесь ліпень выпускніца гэтага года спецыяльнасці “выдавецкая справа” і магістрантка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Ксенія Тарасевіч пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску атрымала цудоўную магчымасць удасканаліць свае веды па рэдагаванні польскамоўнай літаратуры ў летняй школе польскай мовы і культуры Polonicum, арганізаванай Інстытутам польскай філалогіі Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта ў г. Седльце.

Праграма курса закранае шырокі абшар ведаў лінгвістычных, літаратуразнаўчых і культуралагічных. З панядзелка па пятніцу навучэнцы — прадстаўнікі больш за 15 краін свету (сярод іх ёсць нават Бразілія і Тайвань) — маюць заняткі ад 10-й раніцы да 16-й вечара, дзе не толькі адкрываюць невядомыя старонкі польскай граматыкі і новыя слоўцы жывой гаворкі, але і трэніруюць дыкцыю ў часе канверсацыйных практыкаванняў і рэдактарскую інтуіцыю на занятках па стылістыцы. У выхадныя дні знаёмства з Польшчай працягваецца на экскурсіях: ужо адбыліся выезды да Варшавы і Любліна.

У мерапрыемствах актыўна прымаюць удзел студэнты самога Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта, што спрыяе наладжванню навуковых кантактаў з польскімі маладымі спецыялістамі. Пашырэнню абшараў супрацоўніцтва спрыяе таксама сама спецыяльнасць Ксеніі, бо рэдактар-тэхнолаг заўжды будзе сваім у коле філолагаў, выдаўцоў, дызайнераў, маркетолагаў і нават праграмістаў.

Заг. кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
Уладзімір Куліковіч

 

Адзін з кіраўнікоў Летняй школы Тадэвуш Гоц разам з удзельніцамі з Беларусі (фота злева)

Удзельнікі Летняй школы

Відэарэпартаж пра Летнюю школу (на польскай мове) можна пабачыць па спасылцы: http://www.tv-wschod.pl/wiadomosci/11016,letnia-szkola-jezyka-polskiego  
 
Працяг будзе.



Опубликовано: 17.07.2017
Больше по рубрике
Распределение. Начало нового этапа жизни
25.04.2026
Прием в магистратуру на платной основе
07.04.2026
Магистратура 2026. Контрольные цифры приема
02.04.2026
В Марьину Горку — с важной миссией: рассказываем родителям, как поступить в БГТУ в 2026-м
12.03.2026
БГТУ по запросу Минлесхоза пересмотрит учебные планы лесных специальностей
06.03.2026
Более 22 тысяч человек посетили выставку «Образование и карьера» в Минске
16.02.2026
В Минске стартовала 23-я специализированная выставка «Образование и карьера»: взгляд в экономику будущего
12.02.2026
Стань сертифицированным оператором дронов! БГТУ открывает набор на курсы.
18.01.2026
Республиканская олимпиада для школьников «ЭнергоВызов»
15.12.2025
Сведения о приеме в магистратуру в 2026 году
25.11.2025