У аўторак 28 лістапада 2023 г. у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся заключны тур конкурсу работ даследчага характару Мінскай вобласці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага абласнога ліцэя, СШ №6 г. Жодзіна, вучні Салігорскага, Клецкага, Капыльскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага, Барысаўскага раёнаў.
Старшыня журы конкурсу – прадстаўнік факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Уладзімір КУЛІКОВІЧ – не толькі выказаў парады вучням і настаўнікам, як удасканаліць даследчую працу, але і пазнаёміў прысутных са спецыяльнасцямі факультэта: выдавецкая справа, прынттэхналогіі, паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі.

Святлана Хваленя, аспірантка кафедры РВТ
Опубликовано: 29.11.2023
Больше по рубрике
Встреча русского поэта, переводчика и издателя Максима Амелина со студентами специальности Издательское дело
11.02.2019
У Дзень беларускай навукi заг. кафедры РВТ У.I. Кулiковiч расказаў пра свой шлях у навуку і не толькі
26.01.2019