Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Медыйны бок рэдактарскай працы

Ужо зусім хутка на кафедры РВТ ды ва ўсім універсітэце наступіць пара апошніх іспытаў і абароны дыпломных прац. Апроч, вядома, падрыхтоўкі саміх праектаў, перад студэнтамі стаіць іншая адказная задача: пераканаўча і цікава прадставіць свае распрацоўкі экзаменацыйнай камісіі. А пакуль без пяці хвілін маладыя спецыялісты спасцігаюць няпростую навуку рэпрэзентацыі, мінулагоднія выпускнікі пашыраюць атрыманы за ўніверсітэцкія гады досвед — і акурат майстэрства публічнага выступу, насуперак распаўсюджаным меркаванням пра ціхую і непрыкметную працу рэдактара, з’яўляецца адным з найважнейшых чыннікаў.
18 красавіка 2018 года ў Чырвоным касцёле адбылася прэзентацыя фотаальбома Валера Вядрэнкі “Містэрыі Гервятаў”, які нядаўна пабачыў свет у выдавецтве “Тэхналогія”. 


Мадэратарам (ці, іншымі словамі, вядоўцай) сустрэчы стала магістрантка кафедры РВТ і рэдактар выдавецтва “Тэхналогія” Ксенія Тарасевіч.

  У часе імпрэзы слова таксама ўзялі ганаровыя госці: рэдактар і выдавец Зміцер Санько, фотамастак і літаратар Георгій Ліхтаровіч, паэт і перакладчык Алесь Разанаў, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская
 

Крыніцай натхнення аўтара альбома стаў касцёл Святой Тройцы ў Гервятах — паўночная перліна беларускай неаготыкі. Змешчаныя ў кнізе фотаздымкі перадаюць, паводле словаў мастака, непаўторную і натхняльную моц архітэктуры храма, напаўняюць пачуццём гонару за высокі ўзор стылю і дасканалы вобраз увасобленай веры, нагадваюць пра веліч мінуўшчыны і даюць надзею на рэнесанс.
У альбом увайшлі працы, створаныя ў 2008–2013 гадах. Гэта дакументальныя фотаздымкі рэстаўрацыі і вонкавага аблічча касцёла ў розныя поры года; фасады і інтэр’еры, стылізаваныя пад фотагравюры канца XIX — пачатку XX стагоддзя; фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля. Асобную частку складае рэпартаж пра святкаванне Вялікадня 23–24 красавіка 2011 года.
Альбом прысвечаны ксяндзу Леаніду Нісцюку, намаганнямі якога святыня была вернутая да жыцця. Змешчаныя фотаздымкі адлюстроўваюць перш за ўсё гісторыю парафіяльнай супольнасці: тых людзей, якія штотыдзень наведвалі святыню і фактычна выратавалі яе, калі надышоў час аднаўлення касцёла. Тэкст альбома падрыхтаваны на беларускай, рускай і англійскай мовах.

 

Фота: catholic.by
Тэкст: Новiкава Д.А.


Опубликовано: 26.04.2018
Больше по рубрике
Обучение операторов дронов проходит в БГТУ
08.07.2021
АБИТУРИЕНТУ 2021!
07.07.2021
ИПКиП приглашает на переподготовку
07.07.2021
АБИТУРИЕНТУ 2021!
07.07.2021
Повышение квалификации руководящих работников и специалистов ОАО «Керамин»
01.07.2021
Прием документов для поступления в магистратуру
28.06.2021
Торжественная церемония вручения дипломов выпускникам БГТУ-2021
25.06.2021
Выпуск слушателей в Центре китайского языка и культуры БГТУ
25.06.2021
Курсы иностранных языков в Центре языковой подготовки
25.06.2021
Вручение дипломов выпускникам совместных образовательных программ магистратуры
23.06.2021