Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Кітай далёкі і блізкі: загадчык кафедры РВТ Уладзімір Куліковіч у Цяньцзінскім ўніверсітэце

Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў (Кітайская Народная Рэспубліка), г. Цяньцзінь) стаў шостым асяродкам беларускасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Тут з 16 па 18 мая 2019 г. пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР адбыліся мерапрыемствы, якія паспрыялі, каб універсітэт набыў такі статус. Сярод знакавых мерапрыемстваў: сумесны канцэрт беларускіх і кітайскіх студэнтаў, прысвечаны Году адукацыі Беларусі ў Кітаі, адкрыццё навукова-культурніцкага цэнтра Якуба Коласа, Міжнародная навуковая канферэнцыя «Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая», прысвечаная народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.
 
Вітальнае слова пасла РБ у КНР К. Рудага Падчас канферэнцыі

Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел прыняла і беларуская дэлегацыя, у склад якой ўвайшлі прадстаўнікі Музея Якуба Коласа ў Мінску, Нацыянальнага інстытута адукацыі, лінгвістычнага ўніверсітэта, Выдавецкага дома «Звязда», гімназіі №23 г. Мінска. Ад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта быў запрошаны загадчык кафедры РВТ Уладзімір Куліковіч, які выспупіў на канферэнцыі з дакладам «Тыпалагічныя асаблівасці вучэбных выданняў Якуба Коласа».

Акрамя гэтага Уладзімір Куліковіч правёў перагаворы з Бэй Вэньлі – дырэктарам Цэнтра вывучэння Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным ўніверсітэце, Янг Цзюнем – сакратаром парткама Цэнтра рускай мовы пры Сычуаньскім універсітэце замежных моў, Ірынай Пасюкевіч – дырэктарам «Гімназіі з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска» аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва з БДТУ.

Бэй Вэньлі і У.Куліковіч

Важны вынік паездкі ў тым, што кітайскія калегі выказалі цвёрды намер прыняць удзел у Скарынаўскіх чытаннях, якія ладзіць кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій восенню 2019 г., і больш дэталёва пазнаёміцца з нашым універсітэтам.

З рэктарам Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў

Опубликовано: 21.05.2019
Больше по рубрике
Обсуждаем проект стратегии развития молодежной политики
16.10.2019
ИПКиП приглашает на обучающие курсы
15.10.2019
Обсуждаем проект стратегии развития молодежной политики
14.10.2019
БГТУ принимает участие во Втором Форуме регионов Беларуси и Украины. Подписаны соглашения о намерениях сотрудничества
10.10.2019
Семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
07.10.2019
Обучающие курсы для руководителей сферы ЖКХ
07.10.2019
Программа цикла вебинаров компании Антиплагиат для начинающих авторов
03.10.2019
Моладзевы Форум “Книга: Пространство Профессий” У Маскоўскім Політэхнічным Універсітэце
02.10.2019
Мастер-класс по изготовлению сувенирной полиграфической продукции
01.10.2019
Приглашаем на вебинар
30.09.2019