Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Канферэнцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа “Памяць – жыцця аснова”

2 лістапада 2017 года члены гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры «Спадчына», які актыўна працуе пры кафедры беларускай філалогіі пад кіраўніцтвам дацэнта Федарцовай Т.М., правялі студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю культурна-асветніцкага характару «Памяць – жыцця аснова», прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння  Якуба Коласа.

Канферэнцыю уступным словам адкрыла загадчык кафедры Русак В.У. Яна адзначыла важнасць заяўленай тэмы, бо Якуб Колас сапраўды быў не толькі класікам беларускай літаратуры, але мовазнаўцам, літаратурным крытыкам і безумовна грамадзянінам высокага кшталту.

На канферэнцыі прагучала 15 дакладаў, якія ахапілі разнастайныя бакі жыцця і творчасці нашага песняра.

Найбольшую цікавасць выклікалі выступленні студэнтаў 2 курса факультэта ПіМ (спец. «Выдавецкая справа») Валкалоўскай Яўгеніі Ігараўны «Семантыка-стылістычны патэнцыял эпітэтаў са значэннем колеру і святла ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон – музыка”», Емяльянавай Кацярыны Аляксандраўны «Псеўданімы Якуба Коласа», Ананіч Ангеліны Аляксандраўны «Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа – сапраўдная энцыклапедыя жывога народнага маўлення» і інш.

У час дакладаў студэнты актыўна выкарыстоўвалі тэхнічныя сродкі навучання і прадэманстравалі свае дызайнерскія ўменні.

     

      

     

                     
 
                 
Опубликовано: 03.11.2017
Больше по рубрике
Распределение. Начало нового этапа жизни
25.04.2026
Прием в магистратуру на платной основе
07.04.2026
Магистратура 2026. Контрольные цифры приема
02.04.2026
В Марьину Горку — с важной миссией: рассказываем родителям, как поступить в БГТУ в 2026-м
12.03.2026
БГТУ по запросу Минлесхоза пересмотрит учебные планы лесных специальностей
06.03.2026
Более 22 тысяч человек посетили выставку «Образование и карьера» в Минске
16.02.2026
В Минске стартовала 23-я специализированная выставка «Образование и карьера»: взгляд в экономику будущего
12.02.2026
Стань сертифицированным оператором дронов! БГТУ открывает набор на курсы.
18.01.2026
Республиканская олимпиада для школьников «ЭнергоВызов»
15.12.2025
Сведения о приеме в магистратуру в 2026 году
25.11.2025