Калядны семінар загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Куліковіча У.І.
Стала ўжо добрай традыцыяй
кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта ПіМ і
Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі завяршаць год і распачынаць новы каляднымі сустрэчамі загадчыка кафедры Уладзіміра Куліковіча з вучнямі і настаўнікамі, якія рыхтуюцца да ІІІ (гарадскога) этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Не сталі выключэннем апошні тыдзень 2019 і першы тыдзень 2020. Менавіта ў гэты час былі арганізаваныя навучальныя курсы па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У ім прынялі ўдзел каля 20 вучняў і педагогаў са школ нашай краіны.
Падчас работы семінара былі разгледжаны розныя пытанні па ўсіх раздзелах беларускай мовы, а таксама структура напісання водгуку на мастацкія творы.
Пасля квурсаў вучням былі ўручаны сертыфікаты, а настаўнікі выказалі шмат цёплых слоў Уладзіміру Іванавічу Куліковічу. Школьныя калегі назвалі яго нястомным і абаяльным выкладчыкам, прафесіяналам сваёй справы.
БДТУ жадае вучням выдатных вынікаў на алімпіядзе!
Болей фота тут...
Опубликовано: 04.01.2020
Больше по рубрике
Очередной мастер-класс от И.В. Марченко
31.10.2019
СМИ о Нас: Уладзімір Куліковіч прэзентаваў у Ашмянах «Дзённік алімпіёніка»
28.10.2019
Уладзімір Куліковіч прэзентаваў «Дзённік алімпіёніка»
27.10.2019
Вебинары в БГТУ
24.10.2019
Ректор БГТУ И.В.Войтов принял участие в торжественном открытии выставки "Деревообработка-2019"
23.10.2019
Встреча Министра лесного хозяйства Республики Беларусь со студентами БГТУ
23.10.2019
График распределения выпускников 2020 года.
22.10.2019
Обсуждаем проект стратегии развития молодежной политики
16.10.2019
ИПКиП приглашает на обучающие курсы
15.10.2019
Обсуждаем проект стратегии развития молодежной политики
14.10.2019