Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
КАФЕДРА РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ: АЛІМПІЯДА, МАЙСТАР-КЛАСЫ, ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ

З 13 па 16 студзеня ў Беларусі прайшоў ІІІ (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах. У якасці старшыні журы алімпіяды Віцебскай вобласці па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” быў запрошаны дацэнт кафедры РВТ Уладзімір КУЛІКОВІЧ.

Спаборніцтва таленавітых дзяцей Віцебшчыны праходзіла ў слаўным горадзе Оршы на базе УА “Аршанскі дзяржаўны політэхнічны каледж”. У ім прынялі ўдзел больш за 70 юнакоў і дзяўчат Віцебшчыны, з іх 26 адзінаццацікласнікаў – лепшых выпускнікоў рэгіёну.

Падчас мерапрыемства Уладзімір Іванавіч правёў прафарыентацыйныя гутаркі з вучнямі, настаўнікамі і бацькамі, майстар-клас для настаўнікаў, дзе падрабязна спыніўся на аналізе заданняў 2025 года і даў парады педагогам, як лепш падрыхтаваць вучня да заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу.

А на заканчэнне – усмешкі і падзякі ўдзячных слухачоў, незлічоныя фотаздымкі на памяць пра сустрэчу з нашым вядомым калегам.

 

С. Хваленя, аспірантка кафедры РВТ

 


Опубликовано: 20.01.2025
Больше по рубрике
День открытых дверей БГТУ состоялся 19 марта
21.03.2017
Лабораторно-экзаменационная сессия 4, 5 курс
20.03.2017
День открытых дверей
19.03.2017
День открытых дверей — 19 марта.
19.03.2017
Занятие Стартап-школы БГТУ о нетворкинге
17.03.2017
Приглашаем в ИПКиП!
14.03.2017
Научный хакатон
10.03.2017
ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ
10.03.2017
Вясновыя сустрэчы ў Вільні
07.03.2017
График распределения молодых специалистов 2017 г.
06.03.2017