Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Каб пашырыць эрудыцыю студэнта. Візіт у БДТУ доктара філалагічных навук Міколы Нікалаева (Санкт-Пецярбург)

З мэтай рэалізацыі задач падпраграмы «Развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі» Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016–2020 гг., зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №250 ад 28.03.2016 г., загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч пры падтрымцы міжнароднага аддзела ўніверсітэта запрасіў прачытаць курс лекцый для студэнтаў факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый сусветна вядомага спецыяліста доктара філалагічных навук Мікалая Віктаравіча Нікалаева.

 

Мікалай Віктаравіч з’яўляецца загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Расія, Санкт-Пецярбург), адным з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, аўтарам і рэдактарам абодвух тамоў першай грунтоўнай манаграфіі «Гісторыя Беларускай кнігі», манаграфіі «Беларускі Пецярбуг», членам Вучонага савета Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Цыкл лекцый па кніжнай культуры, падрыхтаваны ім спецыяльна для студэнтаў факультэта ПіМ, меў на мэце паглыбіць профільныя веды будучых работнікаў у сферы выдавецкай справы, пры тым дасягнуць наступныя задачы:
1. Пазнаёміць студэнтаў з тэрміналогіяй і крыніцазнаўствам кніжнай культуры Беларусі, асноўнымі этапамі развіцця кніжнай справы ў Еўропе да з’яўлення друкарскага варштата, паказаць месца і ролю беларускай рукапіснай кніжнасці ў працэсах назапашвання тэхналагічных дасягненняў і рэпертуару.
2. Даць уяўленне аб асаблівасцях прадукцыі друкарняў ручнога прэса: рэпертуар кніг, тэхналогія вытворчасці, спосабы распаўсюджвання.
3. Раскрыць асаблівасці беларускай друкаванай кнігі і выдавецкай практыкі ў ХІХ і ХХ стагоддзях.
4. Давесці да навучэнцаў акалічнасці сучаснай кнігавыдавецкай справы: рэдагаванне рукапісаў, падбор і выкананне ілюстрацый, падрыхтоўка выданняў у электроннай форме.
5. Даць практычныя арыенціры будучым выдаўцам у працы  аўтарамі (выключнасць, важнасць, унікальнасць кнігі), падказаць, дзе і як шукаць ілюстратыўны матэрыял для тэматычных выданняў, расказаць пра асаблівасці сённяшняй выдавецкай дзейнасці з пункту гледжання супрацоўніка Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Лекцыі суправаджаліся фота-прэзентацыямі асобных выданняў і выдавецкіх серый (са збораў РНБ у Санкт-Пецярбургу).

Падчас апошніх лекцый 21 верасня 2018 г. Мікалай Віктаравіч падараваў бібліятэцы БДТУ і кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій свае манаграфічныя працы, а таксама сканаваныя матэрыялы з рэдкіх фондаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, якія плануецца выкарыстоўваць у вучэбным працэсе пры падрыхтоўцы будучых рэдактараў-тэхнолагаў, выдаўцоў, паліграфістаў.

Акрамя гэтага, дасягнута дамоўленасць адносна працы і стажыровак выкладчыкаў, студэнтаў і магістрантаў кафедры РВТ у фондах РНБ Санкт-Пецярбурга.


Опубликовано: 24.09.2018
Больше по рубрике
О проведении цикла вебинаров
09.10.2017
Цикл деловых игр «Создание предприятия. Отбор кадров»!
06.10.2017
Расширяя границы сотрудничества: профессор B. Model об инновациях в Германии
02.10.2017
Кафедра редакционно-издательских технологий — школе
29.09.2017
Приглашаем преподавателей на курсы по изучению системы Moodle
28.09.2017
Расписание открытых лекций проф. Модуля Б.
26.09.2017
БГТУ на 17-й Международной специализированной выставке «Лесдревтех-2017»
25.09.2017
Установочная сессия 1 курс магистратура 16/09/17
11.09.2017
Міжнародны форум “Скарынаўскія чытанні–2017: кніга ў медыйнай прасторы" прайшоў у БДТУ ў трэці раз
08.09.2017
Реквизиты для оплаты обучения
07.09.2017