Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
КАФЕДРА РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ У БАРЫСАВЕ

У апошнія дні зімы 26 лютага 2025 г. у Бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева, што ў Барысаве, адбылося прафарыентацыйнае навукова-пазнавальнае мерапрыемства “Лінгвістычныя конкурсы як элементы павышэння прафесіяналізму настаўніка і папулярызацыі беларускай мовы”.

Яе спікерам стаў дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, галоўны рэдактар серыі 4 “Прынт- медыятэхналогіі” навуковага часопіса “Труды БГТУ”, дактарант кафедры беларускага мовазнаўства БДУ Уладзімір Іванавіч КУЛІКОВІЧ.

Удзячныя слухачы, а гэта былі настаўнікі і навучэнцы УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” пазнаёміліся са спецыяльнасцямі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, змаглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю адносна падрыхтоўкі і размеркавання маладых спецыялістаў.

Акрамя гэтага ўдзельнікі паразважалі над пытаннямі “Што такое крызіс чытання”, “Ці ёсць ён сёння сярод моладзі”, паўдзельнічалі ў конкурсе на самага кемлівага знаўцу беларускага маўлення.

Супрацоўнікі Барысаўскай бібліятэкі даведаліся пра выдавецкую дзейнасць БДТУ, змест часопісаў, якія выходзяць у нашым універсітэце.

 

Аспірант кафедры РВТ Святлана Хваленя

 


Опубликовано: 03.03.2025
Больше по рубрике
Завершился фестиваль «Студенческая весна БГТУ-2024»
06.05.2024
С Днем печати
03.05.2024
БГТУ отметил Первомай
02.05.2024
С 1 Мая
29.04.2024
В БГТУ состоялся День открытых дверей
29.04.2024
Издательская сфера в фокусе: обзор студенческой конференции
29.04.2024
МЕЖДУНАРОДНЫЙ МОЛОДЕЖНЫЙ ФОРУМ БГТУ «БПЛА-2024»: «ПЕЛЕНГ» -- НЕГОРЕЛОЕ – БРЕСТ
26.04.2024
38 лет назад произошла авария на ЧАЭС. В Беларуси пройдут памятные акции
26.04.2024
Опубликованы утвержденные ВНС Концепция национальной безопасности и Военная доктрина
26.04.2024
Ректор БГТУ Игорь Войтов принимает участие в VII ВНС
25.04.2024