Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Да юбілею вучонага

                  

Процоўны калектыў і кіраўніцтва БДТУ віншуюць доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Эльвіру Ціханаўну Круцько  з 75-годдзем з дня нарадження.

        Эльвіра Ціханаўна нарадзілася 18 студзеня 1949 года  ў г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. У 1971 г. з адзнакай скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці “Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу” i  была накіравана па размеркаванні ў Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Пасля заканчэння аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі працавала на пасадах навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі да 1992 года. З 1992 г.  пераводам была накіравана ў Фонд фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а ў 1996 г.  была абрана дацэнтам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З  2004 года по верасень 2023 г.  – прафесар кафедры палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, с 01.09.2023 - прафесар кафедры  нафтагазаперапрацоўкі і нафтахіміі.

Э.Ц. Круцько – вядомы вучоны ў галіне сінтэзу і даследавання новых палімерных матэрыялаў, але і сення яна чытае курсы лекцый і праводзіць практычныя заняткі па 6-ці спецыяльных дысцыплінах на высокім прафесійным і навуковым узроўнях. Пад яе кіраўніцтвам створаны шэраг новых  высокатэрмаўстойлівых поліімідных матэрыялаў: фотарэзісты, залівачныя кампаунды, планарызуючыя, дыэлектрычныя,антыкаразійныя пакрыцці, якія ўкаранёны ў вытворчасць Адкрытага  акцыянернага таварыства «Інтэграл» (г.Мінск), Маскоўскага электралямпавага завода (г.Масква). Э. Ц. Круцько паспяхова сумяшчае педагагічную і навуковую працу. Яна на працягу многіх гадоў з яўляецца кіраўніком  шэрагу навукова-даследчых і гаспадарчых тэм.   Актыўна прыцягвае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да ўдзелу ў навуковай дзейнасці, ў рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях і конкурсах. Пад яе кіраўніцтвам 31 студэнцкая работа узнагароджана Дыпломамі Першай катэгорыі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, сярод якіх  чатыры  лаўрэата.

За высокія дасягненні ў падрыхтоўцы кадраў і развіцці навукі Э.Ц.Круцько ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  «Выдатнік адукацыі», Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай  граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўніверсітэта.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і вышэйшай адукацыі Э.Ц.Круцько была ўстаноўлена персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007 г.). За асобы ўклад у развіццё адораных студэнтаў Круцько Э.Т. узнагароджана Ш Прэміяй спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010 г.). У 2015 годзе Круцько Э.Ц. узнагароджана  Медалем “За працоўныя заслугі”. За адказныя  добрасумленныя выкананні абавязкаў члена экспертнага савета №12 ВАК Республікі Беларусь ў 2018 годзе Э. Ц. Круцько ўзнагароджана Ганаровай Граматай  Вышэйшай  атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік адукацыі.

          

 

 

 

 


Опубликовано: 18.01.2024
Больше по рубрике
Студенческое открытое знание
29.11.2024
Министр лесного хозяйства Республики Беларусь Александр Кулик встретился со студентами БГТУ
28.11.2024
"BSTU QUIZ".
27.11.2024
Заседание совета университета 26.11.2024
27.11.2024
Игорь Войтов подписал Меморандум о сотрудничестве с Чжэцзянским университетом Шужэнь (КНР).
25.11.2024
Совершенствование и аудит системы менеджмента качества в учреждениях образования в соответствии с СТБ ISO 9001-2015
25.11.2024
В БГТУ дан старт информационно-просветительскому проекту «Студенческое открытое знание»
22.11.2024
Итоги работы Vll-го Международного форума «НЕФТЕГАЗОХИМИЯ – 2024». События, их анализ и обобщение
22.11.2024
Лекция Сергея Алексеенко: «Развитие энергетических технологий в условиях глобальных изменений».
22.11.2024
Депутат Ушацкий: важен правильный и осознанный выбор.
21.11.2024