Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Віншуем з ЮБІЛЕЕМ!
8 лютага 2017 года споўнілася 70 гадоў прафесару кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, змагару за асвету Расійскай Акадэміі славеснасці, выдатніку друку Беларусі ПЯТРОВАЙ Людміле Іванаўне.

Людміла Іванаўна працуе ў БДТУ з 1999 года. За два дзесяцігоддзі плённай педагагічнай дзейнасці ва ўніверсітэце спачатку на пасадзе дацэнта кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, пасля – прафесара кафедры Л.І. Пятрова зрабіла вялікі ўклад у развіццё кафедры і ўніверсітэта. 

Адміністрацыя ўніверсітэта, калектыў кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, супрацоўнікі дэканата факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый сардэчна віншуюць Людмілу Іванаўну Пятрову з юбілеем.

У дзень юбілею, у гэтае свята

Жадаем натхнення, здароўя багата!

Суцэльнай любові, паўсюль весялосці,

Каб добрыя людзі завітвалі ў госці!

Каб працаю жыць да ста год давялося…

Хай збудзецца ўсё, што яшчэ не збылося!


  

Опубликовано: 13.02.2017
Больше по рубрике
Батлейка: майстар-клас у “Паўночных Афінах” Беларусі
24.11.2014
Финал "Минута славы" и фестиваль КВН
17.11.2014
День студента в БГТУ
13.11.2014
День Октябрьской Революции
07.11.2014
День молодежи! День Студента!
05.11.2014
День всех святых
01.11.2014
Международный день ООН
24.10.2014
Минута славы
23.10.2014
Музей БГТУ
15.10.2014
День матери
14.10.2014